Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.12.2015
У Менску пройдзе адкрыццё каляднай выставы Валянціны Шоба

18 снежня а 17-й гадзіне ў Доме-музеі Ваньковічаў адбудзецца ўрачыстае адкрыццё каляднай выставы гродзенскай мастачкі Валянціны Шоба.

Валянціна Шоба нарадзілася ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці ў 1964 годзе. У 1989 скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў , аддзяленне графікі. Жыве і працуе ў Гродне. З 1985 удзельнічае ў шматлікіх выставах, якія праходзілі не толькі ў гарадах роднай Беларусі , але і ў Польшчы, Італіі (Фівіцыян, Рым), Францыі (Жэнева, Лімож). Яе працы прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Мастачка з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў, а таксама членам Міжнароднай гільдыі мастакоў.

25 лістапада 2015 года падчас правядзення мастацкай выставы Art Capital, якая адбывалася ў выставачным комплексе “Гран Пале” ў Парыжы, беларускаму павільёну была прысуджана прэстыжная ўзнагарода. Мастачка Валянціна Шоба прыняла ўдзел у выставе Art Capital у рамках беларускага павільёна ў “Гран Пале”. Уручэнне прэміі Тэйлара беларускай мастачцы адбылося ўпершыню.Валянціна Шоба ўпэўнена: “Можна навучыцца маляваць, але быць мастаком – гэта нешта іншае”. Яе ўласныя працы надзіва казачныя, яркія, пазітыўныя. Валянціне цяжка вызначыць стыль, у якім яны выкананы. Ёсць любімыя колеры, шмат фактуры, святла і нейкага дзіцячага зачаравання. Зараз Валянціна зноў рыхтуе свае карціны, каб паказаць іх у Мінску.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца ў Доме-музеі Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33А). Уваход вольны. Даведкі па тэл. (017) 327 88 78 або (029) 629 05 41, (029) 875 57 78, а таксама на старонках у “Вконтакте”  ці Фэйсбуку

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат