Пра курсы
ГАРАДЫ :


06.12.2016
У Беларусі надрукаваны першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках

З 12 снежня гэтага года ў продажы з’явіцца першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках “Наш дом / Our Home”: больш за 2000 слоўнікавых адзінак на кожнай мове, алфавітныя паказальнікі з транскрыпцыямі, 32 падтэмы з яскравымі ілюстрацыямі – ад відаў будынкаў да дзеянняў на кухні, гаспадарчых прылад, вядзення хатняй гаспадаркі і рамонту.

4

11

vokladka

Слоўнік “Наш дом / Наш дом” – краўдфандынгавы праект, які быў ажыццёўлены ў 2015-2016 гадах беларускімі лінгвістамі-перакладчыкамі і валанцёрамі ў супрацы з выдавецтвам і кнігарняй “Галіяфы”. Асноўная частка грошаў для выдання кнігі былі сабраныя на платформах “Талакошт” і “МаеСэнс”.

Не сакрэт, што ў Беларусі няшмат людзей добра валодаюць беларускай і англійскай мовамі. Суаўтары кнігі імкнуліся стварыць якасны моўны дапаможнік, а таксама зрабіць выданне максімальна карысным для беларусаў. “Спачатку мы планавалі слоўнік на 1200-1300 слоў, аднак у доме столькі цікавых рэчаў, што кніга “вырасла” да 2000 з гакам адзінак. “Наш дом” змяшчае як амерыканскія, так і брытанскія лексічныя варыянты, якія часта адрозніваюцца ў гэтым семантычным полі. Для транскрыпцый узяты за аснову брытанскі варыянт вымаўлення, які выкладаюць у беларускіх школах і вну”, – расказвае кіраўніца праекта Алена Ялавенка.

Таксама каманда праекта прапануе беларускім школьнікам, студэнтам і настаўнікам пазмагацца за слоўнікі ў творчым конкурсе “СЛОВЫЯВЫ”. Умовы ўдзелу ў конкурсе будуць абвешчаныя на прэзентацыі кнігі 10 снежня 2016 года.

 Для даведкі:

Слоўнікі ў малюнках – гэта выданні, у якіх кожнае слова апісана з дапамогай выявы. Гэтым яны адрозніваюцца ад слоўнікаў з малюнкамі (напр., “Слоўніка з малюнкамі” Міколы Яленскага, выдадзенага ў 1994 г.). Выдзяляюць тэматычныя і алфавітныя слоўнікі ў малюнках. Вось спіс выдадзеных раней беларускіх слоўнікаў у малюнках:

- “Русско-белорусский тематический словарь” В. В. Гладкай (2000 г.);

- беларуска-польска-беларускі “Слоўнік для дзяцей / Słownik dla dzieci” з малюнкамі Валерыі Ждановіч (2006 г.);

- беларускі “Чую, бачу, гавару” Анатоля Клышкі (2012 г, 2-е выд.);

- беларускія “Дзіцячая заМова” і “Дзіцячая заМова. Частка 2” Глеба Лабадзенкі (адпаведна 2013 і 2015 гг.);

тры выпускі беларускіх паштовак і аднайменныя календары на 2015, 2016 і 2017 гг. “Не маўчы па-беларуску” Дар’і Мандзік, Анатоля Лазара, Уладзя Лянкевіча, Алены Макоўскай і Ніны Шыдлоўскай.

- беларускі-расейскі Pinterest-слоўнік Ягора Разянкова

 

—КАНЕЦ—

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат