Пра курсы
ГАРАДЫ :


14.02.2016
Топ-5 фільмаў, якія зробяць каханне яшчэ мацней

Як цудоўна лютаўскім святочным вечарам заварыць гарачую гарбату і, абдымаючы сваю другую палавінку, уключыць атмасфернае  кіно і акунуцца ў чароўны мір цёплых пачуццяў.

Мова Нанова зрабіла падборку фільмаў пра самае шчырае і светлае, што ёсць на зямлі, — каханне.

Прыемнага прагляду!

 

Нарэшце

vlcsnap-2015-09-24-21h41m47s35

Ва ўзросце 21 года Цім Лэйк (Донал Глісан) выяўляе, што можа падарожнічаць у часе… Цім не можа змяніць гісторыю, але ён можа змяніць тое, што адбываецца і што адбылося ў яго ўласным жыцці. Так ён вырашае зрабіць свой свет лепшым, сустрэўшы дзяўчыну. На жаль, гэта аказваецца не так проста. Пераехаўшы з узбярэжжа Карнуола ў Лондан, каб стаць юрыстам, Цім нарэшце сустракае прыгожую, але небяспечную Мэры (Рэйчэл МакАдамс).

 

Любоў насамрэч

zas8

Нашае жыццё прасякнутае любоўю. Гэтае светлае пачуццё трымае разам мільярды людзей. Стасункі паміж бацькамі і дзецьмі, шчырае неперадузятае сяброўства, юнацкае авантурнае захапленне і неперможная шлюбная вернасць…
Напярэдадні Калядаў халасты прэм’ер-міністар працінаецца каханнем ў абліччы сваёй сакратаркі. Айчым нарэшце знаходзіць агульную мову з сынам на глебе юначага кахання да дзяўчыны са школы. Пісьменнік, паранены здрадай, едзе ў Францыю і ў возеры сустракае сваю любоў. Шараговая супрацоўніца шараговай фірмы не можа прызнацца ў каханні да свайго калегі. У той час бос гэтае фірмы паддаецца спакусам свае сакратаркі, губячы шлюб. Малады хлопец, моцна закаханы ў дзяўчыну свайго найлепшага сябра, губляе розум пасля іх вяселля. Ну і рокер, які напрыканцы жыцця ўсведамляе, што нікога ніколі не любіў, апроч свайго тоўстага мэнэджэра.
Усе гэтыя пачуццёвыя лініі сплятаюцца і дасягаюць эпагею ў калядны вечар.

 

Вечнае ззянне чыстага розуму

3

Прэмія Оскар за лепшы арыгінальны сцэнар, сур’ёзная акцёрская гульня Джыма Кэры, выдатнейшыя візуальныя эфекты.
Слоган: «Можна сцерці каханне з памяці. Выкінуць з сэрца – гэта ўжо зусім другая гісторыя!»
Нарэшце вынайдзеная машына, якая дазваляе пазбавіцца ад любых успамінаў. Джоэль і Клеменціна вырашаюць выкінуць адзін аднаго з галавы. Але ў памяці Джоэля ўсе яшчэ жывыя, самыя далікатныя моманты —  іх пачуцці. Чым менш ён памятае, тым больш любіць.
Разумеючы, што ён любіць Клеменціну, Джоэль спрабуе знайсці спосаб, каб вярнуць каханай памяць аб мінулым. Пакуль яшчэ не вельмі позна…

 

Восень у Нью-Ёрку

1296050640_l_4

Уіл Кін, уладальнік моднай нью-ёркскай рэстарацыі, лавелас і майстар мімалётных інтрыжак, пасля знаёмства з Шарлот Філдынг нечакана бянтэжыцца. Шарлот удвая маладзейшая за яго. Яна прагне адчуць усю красу «дарослага жыцця», і на гэта мае важкія прычыны. Уіл дазваляе сабе завязаць адносіны з Шарлот, палічыўшы, што гэта будзе яшчэ адна кароткая сувязь, якая яго ні да чаго не абавязвае. Аднак ягоныя ўяўленні пра жанчын разбураюцца, бо сапраўднае каханне мяняе ўсё.

 

Джэйн Осцін

jane-becoming-jane-17-10-2007-09-03-2007-6-g

Джэйн Осцін верыць у каханне. Ейныя бацькі хочуць, каб яна выйшла замуж па разліку – звычайная гісторыя для маладой англічанкі ў 1795 годзе. Але 20-гадовая Джэйн сустракае зухаватага ірландца Тома Лефроя, чый розум і нахабства распальваюць яе цікаўнасць. Свет Джэйн перакульваецца дагары нагамі. Ці зможа яна адхіліць прапанову пляменніка ледзі Грэшам і пайсці насуперак бацькам і сацыяльным умоўнасцям? Маладая пісьменніца, яшчэ толькі стаўшы на парозе літаратурнага поспеху, асмельваецца на каханне, якое стане вызначальным для ўсяго яе далейшага жыцця і творчасці.

 

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат