Пра курсы
ГАРАДЫ :


18.12.2017
Талака аб’яўляе ГРАН-ПРЫ конкурсу #Паскарэнне — 6000 рублёў!

Нацыянальны інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоў #Паскарэнне набраў абароты: больш за 150 праектаў ужо пададзена, а прызавы фонд павялічыўся ў 2,5 разы: з 4 000 да 10 000 тысяч рублёў.

засталося 2 дні

Па 2 000 рублёў атрымаюць праекты, якія выйгралі ў галасаванні журы і інтэрнэт-галасаванні. Пры гэтым у аднаго выбітнага праекта ёсць шанец атрымаць усе 4000 рублёў, калі ён заваюе сімпатыі і журы, і інтэрнэт-карыстальнікаў.

Яшчэ 6 000 рублёў атрымае праект, які возьме Гран-пры конкурсу.

Гран-пры сфарміраваны за кошт сродкаў мецэнатаў, якія на сталай аснове падтрымліваюць праекты платформы Talaka. Дапамога праектам для гэтых людзей — жыццёвая пазіцыя. Яна з’яўляецца заклікам для сапраўдных і будучых удзельнікаў конкурсаў: генеруй ідэі, стварай праекты і заўсёды знойдуцца людзі, якія цябе падтрымаюць! Людзі, для якіх важна падтрымаць менавіта вас і мэта якіх — палепшыць свет вакол.

Высокая цікавасць да ўдзелу ў конкурсе прымусіла арганізатараў перагледзець тэрміны прыёму заявак і падоўжыць прыём  да 23.59 20 снежня 2017 года. Засталося 3 дні, каб падаць праектную заяўку на старонцы конкурсу #Паскарэнне і атрымаць шанец выйграць 10 000 рублёў прызавога фонду.

#Паскарэнне — конкурс беларускіх праектаў у самым шырокім значэнні: ад сацыяльных і гарадскіх да прадпрымальніцкіх і тэхналагічных. Пераможцаў чакае прызавы фонд і спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу. У намінацыі velcom “Камфорт” удзельнікаў чакае сучасны смартфон з падлучаным аднайменным тарыфным планам. Крытэрам ацэнкі будзе ўвага стваральнікаў праектаў да камфортных пераменаў у жыцці беларусаў, гэтак жа, як гэта робяць тарыфы лінейкі “Камфорт”. Кампанія Gurtam падорыць пераможцу намінацыі “Праект будучыні” модны і карысны гаджэт — смарт-гадзіннік.

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат