Пра курсы
ГАРАДЫ :


17.03.2017
Сёння ў «Маскве» пачынаюць паказы «Таямніцы Келза» па-беларуску

Праект «Кінаконг», які займаецца агучкай фільмаў на беларускую мову, працягвае пачатую летась традыцыю — «Беларускія ўікэнды». У гэты раз гледачоў чакае нешта новае: па-першае, гэта будзе прэм’ера анімацыйнага фільма, які беларусы яшчэ ня бачылі на шырокім экране, а па-другое, паказы на гэты раз адбудуцца ў кінатэатры «Масква».

Мультфільм «Таямніца Келза» распавядае казачную гісторыю, заснаваную на рэальных падзеях ІХ стагоддзя ў Ірландыі. Галоўны герой, хлопчык Брэндан, жыве ў абацтве Келз. Неўзабаве ў гэтае абацтва прыбывае славуты асветнік Эйдан з нейкай таямнічай кнігай… У далейшых прыгодах будуць удзельнічаць не толькі яны, але і чароўная дзяўчынка Ашлінг з лесу, і кот Эйдана Пангурбан.

e9c8fg58b6b2b078ef1090655904t3avpatiz1bk

Крытыкі па ўсім свеце з захапленнем сустрэлі «Таямніцу Келза». Стужка была адзначана шэрагам узнагарод і намінацый, уключна з намінацыяй на «лепшы анімацыйны фільм» прэміі Оскар. Дзякуючы найпрыгажэйшай графіцы, якую адзін з вядомых аглядальнікаў назваў «шэдэўрам дэкаратыўнай анімацыі», а таксама цікаваму і глыбокаму сюжэту, фільм спадабаецца як дзецям, так і дарослым.

Фільм агучаны пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» («Вэлком АЦС»). У агучцы ўдзельнічалі Павал Харланчук, Ганна Хітрык ды іншыя вядомыя беларускія акцёры.

Білеты можна набыць у касах кінатэатра ці ў інтэрнэце.

nn.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат