Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.06.2017
Сустрэча з радзільні ў белАрускіх традыцыях Vroddom-Belarus.by

Вітаем, сябры! Шчаслівы, што сёння мы становімся ўсё больш усвядомленымі ў сваім жыцці і паступова разумеем і бачым Хто мы, што робім і, галоўнае, ведаем сэнс сваіх дзеянняў і жаданняў.

Сёння мы знаёмімся з карысным праектам, які спатрэбіцца беларускім сем’ям і сябрам сямей.

Vroddom-Belarus.by уключае:
1. Сустрэча з радзільні ў беларускіх традыцыях: правільна, утульна, пяшчотна, карысна, сапраўды для сям’і
2. Адзежа для немаўляці і аксэсуары для бацькоў ў беларускім стылі
3. Акадэмія  “Бацькі па-беларуску” (з верасня 2017)

Ідэя: праз цікавы і пазітыўны экшн і матэрыяльныя прадметы, спалучая карысныя традыцыі нашых прашчураў з нашым сучасным здабыткам, дакрануцца да беларускай душы.

Сустрэча з радзільні ў беларускім стылі
Вы зможаце сапраўды адчуць сябе шляхцічам 17ст. ці беларусам 19ст.
Лёкка ўключыцца ў асноўныя традыцьі беларусаў, звязаныя з  Днём нараджэння немаўляці.
Паспрабаваць сапраўдны жывы каравай.
Пачуць цымбалі.
Фота і відэаздымка з украпленнем беларускага каларыту.
І усё гэта вельмі проста для спадароў і іх гасцей. 20 хвілін. Усе пытанні вырашае да і падчас сустрэчы спецыяльны аніматар.

Вынік: незабываемае адчуванне сваёй унікальнасці і цеплыня радавой памяці пакінуць уражанне назаўжды, на усіх удзельнікаў, уключаючы немаўля.

8

Адзежа для немаўлятак у беларускіх традыцыях

Простая + практычная+ прыгожая + абярэжная + нашая, беларуская.

Увогуле,
Асноўныя  ідэі #VroddomBelarus:
1. Паказаць унікальнасць, каштоўнасць і самабытнасць беларускага народа
2. Дакрануцца да нашага, сапраўднага
3. Пашырыць веды аб нашай гісторыі і традыцыях бацькоўства праз вывучэнне нашых старадаўніх адносін да народзін, сям’і і светаўспрымання  ў цэлым, каб паступова і разам сфарміраваць актуальную асэнсаваную сістэму бацькоўства
4. Актуалізаваць увагу на важнасці нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.

На сучасным этапе лёс традыцыйных духоўных каштоўнасцей залежыць ад грамадства, ад нас саміх. Калі нам важна вярнуць наш нацыянальны здабытак і зразумець, хто мы такія, мы дасягнем вынікаў. Калі не, то ўвесь наш здабытак знікне назаўжды. Час выбіраць і дзейнічаць прыйшоў.

Будзем белАрусамі з нараджэння!  Vroddom-Belarus.by

7

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат