Пра курсы
ГАРАДЫ :


09.12.2015
Студэнты Мовы Нанова па ўсёй краіне віншуюць Святлану Алексіевіч (ВІДЭА)

Студэнты Мовы Нанова па ўсёй краіне далучаюцца да флэшмобу “Святкуем Нобеля разам!”

Шведская акадэмія абрала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года нашу беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч. Ужо заўтра, 10 снежня, у Стакгольме адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэяткі.

Каманда “Цытуй сваё!”, у якую ўваходзяць Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, Лятучы універсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, курсы беларускай мовы “Мова Нанова” і Беларускі Калегіюм, заклікае адсвяткаваць гэтую падзею разам і далучыцца да флэшмобу.

Што мы прапануем рабіць:

1) Арганізаваць прагляд прамой трансляцыі ўрачыстай цырымоніі на публічнай пляцоўцы альбо разам з сябрамі (непасрэдна 10 снежня ў 16.30 па шведскім часе) альбо прагляд запісу цэрымоніі. Пад час трансляцыі прапануем упрыгожыць прастору свечкамі, як добрай асацыяцыяй з імём пісьменніцы і сімбалам свята, святла, нейкіх светлых падзей у краіне.

2) Перад альбо пасля прагляда можна арганізаваць чытанне ўрыўкаў з твораў спадарыні Святланы.

3) У месцы прагляда (чытанняў) альбо у любым дасяжным для шырокага кола наведвальнікаў месцы было б добра арганізаваць “паштовую скрыню” альбо “куфэрак”. У гэтую скрыню любы жадаючы зможа пакласці паштоўкі, лісты ці проста нейкую прыемную нататку з віншаваннем нобелеўскага лаўрэата. Скрыні могуць быць арганізаваныя з 10 снежня альбо нават раней і прастаяць у гэтым месцы да 24 снежня. Пасля мы збярэм усё з гэтых скрыняў і перададзім Святлане ў якасьці віншавання ад усёй краіны.

4) У сацсетках любы ахвочы можа выкладаць свае відэаролікі, фотаздымкі ці проста віншаванні, ўжываючы хэштэгі #nobelrazam і #нобельразам.

Гомель:

Віцебск:

Берасце:

Менск:

Маладзечна:

Магілёў:

Баранавічы:

Астравец:

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат