Пра курсы
ГАРАДЫ :


13.08.2015
Стартуе паэтычны конкурс «Рухавік» (прымаюцца заяўкі)

Стваральнікі літаратурных імпрэзаў «ART JAM» пры падтрымцы «Арт Сядзібы» распачынаюць паэтычны конкурс «Рухавік». Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 6 верасня.

Што такое «Рухавік»:

—  адкрыццё новых імёнаў новай беларускай літаратуры;
— конкурс, які спрыяе папулярызацыі беларускіх літаратараў;
—  літаратурныя батлы, дзе пераможцаў абірае не адмысловае журы, а публіка.

Механіка «Рухавіка»

З дасланых заявак арганізатары выбяруць лепшых паэтаў, якія і будуць удзельнічаць у конкурсе. Мова вершаў: беларуская або руская.

Заяўкі прымаюцца тут.

З верасня па снежань 2015 года ў паб-клубе «Графіці» два разы на месяц будуць адбывацца батлы паміж маладымі літаратарамі. У кожнай імпрэзе будуць ўдзельнічаць дзесяць паэтаў. Удзельнікам даецца пяць хвілін, каб прадставіцца і здзівіць публіку сваёй творчасцю. Напрыканцы вечара будзе праходзіць галасаванне. Кожны з прысутных, акрамя ўдзельнікаў, атрымлівае спецыяльную картку, на якой ён піша імя аднаго паэта, які спадабаўся яму больш за усіх. У наступны тур праходзяць чатыры літаратары. Трох паэтаў выбірае публіка, яшчэ аднаго — адмыслова запрошаны госць, вядомы беларускі літаратар, які будзе прысутнічаць на імпрэзе. У снежні адбудзецца фінал, на якім будуць вызначаныя пераможцы.

Галоўны прыз конкурсу — арганізацыя сольнага выступу паэта-пераможца, а таксама грашовая ўзнагарода.

 

artsiadziba.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат