Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.12.2015
Стань добрым чараўніком разам з РТБД!

Кожнаму з нас час ад часу хочацца стаць чараўніком і здзейсніць які-небудзь цуд. Асабліва пад Новы год і Каляды. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі дорыць вам такую магчымасць і запрашае вас стаць Добрым чараўніком ці Чараўніцай.

Так бывае, што не ў кожнага дзіцяці ёсць шанец пайсці ў тэатр. І моцнае жаданне сустрэцца з любімай казкай, на жаль, не супадае з абставінамі. Але разам мы можам перамагчы іх.

unnamedІ зрабіць гэта вельмі проста.

Купіце квіток на любы з навагодніх спектакляў у касе тэатра альбо ў адміністратара РТБД. Назавіце сваё імя ці прадстаўцеся так, як вам захочацца, і пакіньце набытыя квіткі касіру або адміністратару. На кожным навагоднім мерапрыемстве ў РТБД дзетак чакае ня толькі цудоўны спектакль, але яшчэ і карагоды, конкурсы і гульні з Дзедам Марозам і Снягуркай і, канешне ж, падарунак-сюрпрыз ад тэатральнага Дзеда Мароза.

РТБД гарантуе, што набытыя вамі квіткі будуць перададзены дзецям, у бацькоў якіх сёння няма магчымасці зрабіць дзіцяці падарунак без нашай з вамі дапамогі, а таксама ў сацыяльныя ўстановы Мінска і Мінскай вобласці (дзіцячыя дамы і інтэрнаты, тэрытарыяльны цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і г.д.).

Спіс спектакляў, на якія можна падараваць квіткі, можна знайсці на сайце РТБД.

Кошт квітка ўсяго 70 000.

Замова квіткоў і інфармацыя па тэл.: (029) 6-640-644 ці (029) 154-04-44

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат