Пра курсы
ГАРАДЫ :


10.12.2015
Спытай у Akute пра ўсё, што хочаш, і атрымай запрашальнік на канцэрт

Перад мінскім канцэртам у межах тура “Усё павернецца” гурт Akute завітае ў студыю Еўрарадыё, каб адказаць на вашы пытанні.

Цягам мінулага года гурт часткова змяніў склад — да каманды дадаліся бубначка Вікі Фэйтс і Арцём Кузняцоў (ён жа DJ Pryzma), які па словах музыкаў, удзельнічае ў запісе новага альбома і адказвае за яго электроннае гучанне. І менавіта такім ён і павенен быць — “меней рокавым а больш электронным”, папярэдзіў нас басіст Akute Раман Жыгараў. У якасці прыклада на Еўрарадыё быў прэзентаваны “адзін з цэнтральных трэкаў” будучай пласцінкі — “O Boža Moj”.

Новы альбом Akute з’явіцца не раней за восень, а вось распытаць пра яго і не толькі можна ўжо цяпер. Дасылайце свае пытанні да музыкаў на адрас info@euroradio.fm з пазнакай “Конкурс Akute” да 13.00 11 снежня. А ўжо праз гадзіну Akute адкажуць на іх у нашай студыі. Аўтары двух пытанняў, якія больш за астатнія спадабаюцца музыкам, атрымаюць запрашальнікі на мінскі канцэрт ў межах тура “Усё павернецца”. Ён адбудзецца 11 снежня ў мінскім клубе Re: Public, і на ім музыкі абяцаюць сыграць навінку “O Boza Moj” і іншыя новыя песні.

afiszaakute1

 

Euroradio.fm

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат