Пра курсы
ГАРАДЫ :


30.01.2016
Спадчына Ігната Абдзіраловіча. Лекцыя ў Магілёве

30 студзеня 2016 г. філосаф Валянцін Акудовіч прачытае ў Магілёве лекцыю пра Ігната Абдзіраловіча. Сустрэча адбудзецца па адрасе: завулак Чкалава, 16 (“Кола сяброў”), пачатак а 15.00.

Лятучы ўніверсітэт пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” і курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” працягвае цыкл лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча. Разважаючы над ідэямі, прамоўленымі ў эсэ “Адвечным шляхам”, сучасныя філосафы наноў актуалізуюць іх у прасторы сённяшняй Беларусі — тым самым падштурхоўваючы і нас да рэфлексіі нашага жыцця, жыцця нашай краіны паводле створанай Абдзіраловічам сістэмы каштоўнасцей.

У Гародні і Гомелі сваімі думкамі дзяліліся філосафы Павел Баркоўскі і Ігар Бабкоў.

Валянцін Акудовіч

Творачы зруйнуем

“Творачы зруйнуем” — гэтыя словы канцуюць эсэ Ігната Абдзіраловіча “Адвечным шляхам”. Хаця на іх звычайна не звяртаюць увагі, альбо спалохана спяшаюцца забыць. Як жа так! У школках заўсёды вучылі, што кожны творчы акт apriori  ёсць цудам, якое адно вялічыць прыўкрасу жыцця, а тут…

Толькі не будзем спехам залічваць нашага хлопца (лічы падлетка) у нігілісты. Бо хаця ў гэтым эсэ яго геніальным суаўтарам ужо была смерць, прамаўляючы “Творачы зруйнуем”, ён прамаўляў адну з самых жыццялюбных ідэй, якія я хоць ад каго чуў.

Эсэ пабачыла свет у 1921 годзе ( праз два гады Ігнат памрэ). На тую пару Еўропа і Расійская імперыя апынулісязгамаванымі  да астачы сусветнай вайной і шматлікімі рэвалюцыямі. Усюдыбяда, смерць ды енк. І ўсё гэта нарабілі самі людзі, каб вызваліцца ад даўно спарахнелых формаў жыцця дзеля ўжо сапраўды “светлай явы”…

Менавіта тады Ігнат, які і сам добра хапануў той калатнечы, кажа: не гарматамі ды ненавісцю трэба руйнаваць аджылае, якое хапае за ногі жывых. Яго трэба руйнаваць ствараючы новае. Тварыць і тварыць, без стомы, як без стомы цячэ рэчка. Адно ў такім разе,магчыма, збыткоўнымі стануццавойны ды рэвалюцыі…

Выглядае быццам і наіўна, але…

 

Лекцыя Валянціна Акудовіча “Творачы зруйнуем” адбудзецца 30 студзеня а 15.00 па адрасе: завулак Чкалава, 16 (“Кола сяброў”). Запрашаем усіх зацікаўленых — уваход вольны!

Пра іншыя лекцыі гэтага цыкла чытайце на сайце Лятучага ўніверсітэта і на старонцы ў facebook

www.fly-uni.org

www.facebook.com/liatuchy

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат