Пра курсы
ГАРАДЫ :


20.05.2016
Shuma выдала альбом для клубных танцпляцаў (прэм’ера)

Музыкі называюць сваю новую працу «Сонца» альбомам клубнага фольку.

13241238_10205675349634912_8227217234469867632_nДля альбому «Сонца» беларускія народныя песні былі аранжыраваныя ў рэчышчы актуальнай клубнай музыкі. Слухачоў чакае атмасферны дып-хаўс з адточаным гукам і глыбокім басам. Наогул жа гісторыя гэтай праграмы пачалася з таго, што кампанія «Керамін» папрасіла гурт Shuma напісаць музыку для дэфіле «Keramin Fashion Show», які бы спалучаў народныя спевы і сучасныя музычныя стылі. Прэм’ерны паказ мод пад акампанемент Shuma з вялікім поспехам адбыўся ў лютым 2016. Пасля гэтага гурт запрашалі і на іншыя фэшн-мерапрыемствы. А саўндтрэк ператварыўся ў другі поўнафарматны альбом калектыва, які сёння выдаў беларуска-расейскі лэйбл Sunwoofer. Лічбавую версію можна набыць на iTunes і GooglePlay.

Спявачка Руся кажа: «Гэта сучасны танцавальны альбом. Мы б хацелі, каб ён гучаў на танцпляцах Беларусі і за яе межамі. Каб гэтыя багатыя на мелодыку песні працягвалі жыць і дарыць людзям эмоцыі. Трэкі з яго зручна граць ды-джэям, таму што яны вытрыманыя ў адным тэмпе, у іх нават пакінутыя адмысловыя хвасты для звядзення». Да адной з песень з дыску «Ой рано» гурт зняў таксама музычнае відэа:

У параўнанні з дэбютным альбомам «Жніво» (2015) альбом «Сонца» атрымаўся больш дынамічным і танцавальным. За гук і аранжыроўкі адказваў менскі саўндпрадусар Alexis Scorpio (Аляксей Карабейнік), які актыўна працуе са студыямі ЗША.

Канцэртная прэзентацыя дыска ў Менску адбудзецца 27 траўня ў ангары «Хуліган» пры падтрымцы інтэрнэт-аператара «Атлант Тэлекам».

<>

Tuzin.fm

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат