Пра курсы
ГАРАДЫ :


09.12.2015
«Шэсць загадок» ад Vuraj (прэм’ера міні-альбома)

Этна-гурт Vuraj прэзентуе на Tuzin.fm сваю новую працу з таямнічай назвай «Шэсьць загадок». Гэта міні-альбом, у які ўвайшлі тры аўтарскія апрацоўкі народных спеваў ды тры іх аўтэнтычныя версіі.

Рэліз ад Vuraj атрымаўся хоць і кампактным, але адразу з двумя цікавымі асаблівасцямі. У яго ўвайшлі тры песні – «Шэсць загадок», «Гаю» і «Шчодры вэчор». Разам з трыма студыйнымі кампазіцыямі Vuraj упершыню змясціў першакрыніцы – аўтэнтычныя спевы бабуль з Заходняга Палесся. Яны натхнілі музыкаў на стварэнне альбому і яны ж ляглі ў аснову аўтарскіх трэкаў.

«Кожная песня для нас што цэлы Сусвет са сваей атмасфэрай, гісторыяй і сакральным кодам. Ты стараешся яе зразумець, адчуць і, як вынік, пераасэнсаваць», – кажа фронтмэн гурта Сяржук Доўгушаў.

babuli

На фота (злева направа): Ніна Міневіч, Надзея Супрун, Кацярына Рыжук. Фота Міхася Лешчанкі.

Другая асаблівасць тычыцца ўжо саўнду гурта, які стаў яшчэ больш адметным з прыходам у калектыў таленавітага баяніста Аляксандра Ясінскага (BosaeSonca, The Unlimited Trio). «Гэта новы этап у развіцці нашага гурта!», – заяўляе ў сувязі з гэтым лідар Vuraj.

Прэзентацыя міні-альбому адбудзецца на канцэрце 22-га снежня ў 19.00 у клубе Beer&Wine з нагоды 5-годдзя гурта.

Vuraj – Шэсьць загадок

1. Vuraj – Шэсьць загадок

2. Vuraj – Гаю

3. Vuraj – Шчодры вэчор

4. Кацярына Рыжук –  Шэсьць загадок

5. Кацярына Рыжук – Гаю

6. Ніна Міневіч і Надзея Супрун – Шчодры вэчор

Vuraj:

Cяржук Доўгушаў — вакал, сапілка

Аляксандар Ясінскі — баян

Вольга Палякова — флейта

Эрык Арлоў-Шымкус — кантрабас

Наста Папова — скрыпка

Даніла Залескі — бубны 

запіс і мастэрынг — Андрэй Багданаў

дызайн вокладкі — Аляксей Кульбіцкі

 

tuzin.fm

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат