Пра курсы
ГАРАДЫ :


17.12.2015
Шчырыя пажаданні ў тваім смартфоне: velcom Vinshavanki

Кампанія velcom парадуе карыстальнікаў месенджара Telegram першым беларускамоўным ботам-генератарам навагодніх віншаванняў velcom Vinshavanki, а таксама наборам святочных стыкераў.

Каляды і Новы год – час не толькі зазірнуць у будучыню, але і ўспомніць яркія моманты мінулага. Напярэдадні гэтых цёплых святаў кампанія velcom вырашыла раздзяліць з усімі беларусамі светлы настрой і падарыць часцінку радасці. Першы беларускамоўны бот-генератар віншаванняў для папулярнага мабільнага месенджара Telegram дапаможа скласці цудоўныя святочныя пасланні для ўсіх вашых сяброў, калег і каханых!

1(40)

Як гэта працуе

Каб пазнаёміцца з вясёлым ботам пад назваю velcom Vinshavanki, вам трэба выкарыстоўваць месенджар Telegram, якi лёгка ўсталяваць з Google Play, Windows Phone Store або AppStore.

Распачніце камунікацыю, зрабіўшы наступныя крокі:

1. Дадайце імя бота Vinshavanki або @vinshavatar у радок пошуку і націсніце Start.
2. Напішыце, каго вы хочаце павіншаваць: напрыклад, мацi або брата.
3. Скапіруйце віншаванне і адпраўце яго ў любым месенджары або праз СМС

Дзеля таго каб вашае пасланне было яшчэ больш настраёвым і эмацыйным, velcom прыдумаў унікальныя беларускія стыкеры, якія таксама даступныя ў Telegram. Героямі ілюстрацый сталі заяц, вавёрка, лось і рысь – персанажы грашовых купюр, якія пайшлі ў гісторыю, але засталіся бадай самымі любімымі ў Беларусі.

5(12)

Спампуйце стыкеры і нават на адлегласці будзьце бліжэй адзін да аднаго. Цёплыя словы і шчырыя эмоцыі – тое, што так важна для кожнага з нас!

 

Velcom.by

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат