Пра курсы
ГАРАДЫ :


08.01.2015
Сетка заправак “А-100” афіцыйна пацвердзіла пераход на беларускую мову

logo-supolnae

З 1 студзеня ўсім аператарам рэкамендавана размаўляць з кліентамі па-беларуску, а цягам месяца будуць замененыя ўсе шыльды і цэтлікі.

 

 

Як адзначыла генеральны дырэктар сеткі заправак “А-100” Ірына Валадзько, праграма пераходу на беларускую мову будзе мяккай і паступовай. Цягам 2015 года на запраўках можна будзе пачуць абедзве дзяржаўныя мовы. Але ўжо цяпер асноўнай версіяй сайта кампаніі з’яўляецца беларуская, па-беларуску вядзецца суполка ў сацсетках. 

Аператарам рэкамендавалі з усімі размаўляць па-беларуску, але зразумела, што такія рэчы не робяцца за адзін дзень паводле загаду зверху. Таму спадарыня Валадзько заклікае кліентаў ставіцца з разуменнем, дапамагаць і канструктыўна крытыкаваць ініцыятыву кампаніі.

У прэс-рэлізе адзначаецца, што пераход “А-100” на беларускую мову адбыўся пры шчыльным супрацоўніцтве з курсамі “Мова Нанова”. У прыватнасці, для супрацоўнікаў былі арганізаваныя заняткі па праграме курсаў. А эксперты-перакладчыкі службы “Хуткая моўная дапамога” бясплатна пераклалі шыльды і абвесткі на запраўках, больш за 3000 цэтлікаў для тавараў, а таксама стварылі размоўнікі для персаналу. Усё гэта будзе паступова з’яўляцца на ўсіх паліўных станцыях “А-100”.

У рэлізе таксама падкрэсліваецца, што “А-100” — адзіная ў Беларусі прыватная сетка заправак з беларускім капіталам.

 

Паводле Еўрарадыё

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат