Пра курсы
ГАРАДЫ :


09.07.2015
Серыя твораў беларускіх класікаў ужо дастаўленая ў кнігарні

26 тамоў серыі «Мая беларуская кніга» выдавецтва «Папуры» давезлі да кніжных крам і сеткі OZ.BY. 7 ліпеня адбылася прэзентацыя бюджэтных кніг у мяккай вокладцы кішэннага фармату колеру вады, зямлі, неба і травы.

Серыя ўяўляе сабой зрэз беларускай літаратуры — ад старажытных легенд, народных казак, хрэстаматыйных і малавядомых твораў класікаў да работ сучасных пісьменнікаў. Сярод аўтараў класікі беларускай школьнай праграмы — Янка Купала, Якуб Колас, Максім Гарэцкі, Кузьма Чорны, Максім Багдановіч і Іван Мележ. Ёсць і прадстаўнікі ваеннага пакалення — Іван Шамякін, Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў, філалагічнага пакалення — Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч.

Складальнікі ўключылі ў серыю і беларускіх аўтараў, якія пісалі не на беларускай мове: Майсея Кульбака, Адама Міцкевіча. Прадстаўленыя таксама кнігі, якія выдаваліся раней, але іх ужо не так проста знайсці ў крамах — гэта творы Андрэя Мрыя, Вячаслава Адамчыка, Саламеі Пільштыновай, Францішка Аляхновіча, Яна Баршчэўскага.

klassika_07072015_tut_brush_phsl_img_04-cwjy7

У серыі прадстаўленыя творы на шырокі чытацкі густ: для аматараў гістарычнай літаратуры — Кастусь Тарасаў «Пагоня на Грунвальд», для дзяцей — казкі «Сіняя світа» і твор «Палескія Рабінзоны» Янкі Маўра.

Пры гэтым выдавецтва выканала аўтарскія правы і супрацоўнічала з нашчадкамі пісьменнікаў.

«Мы вырашылі выдаць класіку на хвалі цікавасці да беларускай мовы, — сказаў дырэктар выдавецтва. — На шчасце, мы знаёмыя са складальнікамі, якія стварылі добрую серыю, што адпавядае патрэбам чытачоў. Для нас гэта своеасаблівы эксперымент — ці будуць карыстацца попытам такія кнігі. Калі серыя прадасца, мы гатовыя выдаць іншых аўтараў і павялічыць тыражы цяперашніх выданняў. Цяпер разглядаем ідэю выдаць гэтую серыю і ў цвёрдай вокладцы. Ад бібліятэк і людзей, якія хацелі б падарыць серыю сябрам, ужо паступілі такія просьбы. Але гэта зробіць кнігу даражэйшай, таму мы абдумваем гэты варыянт».

klassika_07072015_tut_brush_phsl_img_02-7ezgm

Сумарны тыраж кніг — 60 тысяч асобнікаў, кожная кніга па 2-2,5 тысячы штук.

Над праектам на працягу двух гадоў працавалі гісторык, паэт, віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра Уладзімір Арлоў, пісьменнік і літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Пятро Васючэнка, філолаг і грамадскі дзеяч Лявон Баршчэўскі, літаратуразнаўца, пісьменнік, доктар філалагічных навук Міхась Тычына і пісьменнік, перакладчык, выдавец Уладзімір Сіўчыкаў.

klassika_07072015_tut_brush_phsl_img_01-nhjen

Па словах складальнікаў, кожны з іх склаў персанальны спіс 30 найлепшых беларускіх кніг, і потым усе вынікі супаставілі. Так і нарадзілася серыя. Прычым адзін з укладальнікаў Уладзімір Арлоў доўгія гады складае ўласную «залатую» паліцу беларускай класікі, куды ўваходзяць кнігі, якія ён прачытаў яшчэ ў юнацтве. Паводле яго слоў, цяперашняя серыя цесна пераклікаецца з адабранай ім хатняй бібліятэкай.

Мэта праекта — зрабіць айчынных пісьменнікаў бліжэйшымі да беларусаў, а чытачам даць шанец зноўку прачытаць і ацаніць творы, прадстаўленыя сярэдняй школай не ў поўным аб’ёме, а часам «пройдзеныя» толькі фармальна.

 

tut.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат