Пра курсы
ГАРАДЫ :


30.01.2016
Самы смачны выпуск Мова Нанова ў Таронта. Беларускія стравы

23 студзеня адбыўся самы смачны і насычаны выпуск Мова Нанова ў Таронта — “Беларускія стравы”.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра гастранамічныя традыцыі беларусаў, асаблівасці беларускай кухні, спосабы гатавання і апрацоўкі прадуктаў, назвы страў ды напояў, а таксама атрымалі некаторыя старадаўнія рэцэпты.

Відэагасцямі з Беларусі сталі Зоя і Алесь Прышывалкі, арганізатары культурніцкай ініцыятывы “ŽORNY”, якія прывіталі ўдзельнікаў Мова Нанова ў Таронта і паказалі стварэнне аднаго кулінарнага дэсерту “Мазурка разынкавая крохкая”.

Наведвальнікі моўных курсаў мелі ўнікальную магчымасць пакаштаваць некаторыя стравы, прыгатаваныя па стражытных рэцэптах, большасць з якіх узяты з кнігі Алеся Белага “Наша страва. Сапраўдная беларуская кухня”. Гасцей чакалі такія стравы, як Шупеня, Бацвінне, Верашчака Кухмайстарская з грэцкімі блінамі, Калдуны графа Тышкевіча, Кішка Панская, Зразы па-наску з ялавічыны, Грачанікі з грыбамі, Кулябяка, Жур, Кугель кабачковы, Гарбузовая каша, Бабка з морквы, студзень, Бабка з бульбы, дранікі, печаныя яблыкі, Грушы па-радзівілаўску і інш., а таксама неалкагольныя і алкагольныя напоі – Збіцень, морс з журавінаў, гарачае піва з мёдам і Крамбамбуля.

Госцем вечарыны стаў Алесь Кот, які здзівіў удзельнікаў сваім незвычайным строем-рэканструкцыяй, Амбасадара Канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі і распавёў, як важна захоўваць не толькі сялянскія кулінарныя традыцыі, але ўзнаўляць шляхецкія, магнацкія ды княскія.

Таксама прысутныя пабачылі прыгатаванне бульбяной кішкі, кулінарнага шэдэўра ад нашага эксперта Віталя Кошалева. Да працэсу прыгатавання далучыліся нават самыя маленькія гледачы, якія пасля самі ляпілі мядовыя пернікі.

Прыгожым дапаўненнем да заняткаў стаў прагляд фільма “Гісторыя беларускай страўні. Мясныя стравы” Аляксея Раковіча.

Беларускія народныя танцы “Грачанікі”, “Свінні ў рэпу”, “Базар” разам з нязменным фольк-гуртом “Яваровы людзі” сталі лагічным завяршэннем самага смачнага выпуску Мова Нанова ў Таронта.

Сыць Божа!

Наступны выпуск Мова Нанова ў Таронта 27 лютага. Тэма: “Масленіца”.


Спецыяльна для Мова Нанова ў Таронта. Відэа-прывітанне з Беларусі ад арганізатараў культурніцкай ініцыятывы ŽORNY Зоі Прышывалка і Алеся Прышывалкі. А таксама стварэнне і рэцэпт аднаго дэсерту “Мазурка разынкавая крохкая” па старажытным рэцэпце з Першай кулінарнай кнігі В. Завадскай. Відэа запісалі нашы сябры з Менску Ірына Пракопчык і Сяржук Семянюк адмыслова для Мова Нанова. Беларускія стравы.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат