Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.08.2016
Сацыяльных прадпрымальнікаў у Брэсце стане больш!

Семінар «Сацыяльнае прадпрымальніцтва: мадэлі, фінансы, акселерацыя» адбудзецца ў Брэсце 2-3 верасня. Удзельнікі змогуць пазмагацца за стартавы капітал у 2.000-5.000 еўра ў рамках праграмы «Твой сацыяльны стартап!».


Вядучыя эксперты, трэнеры і практыкі сацыяльнага прадпрымальніцтва з Брэста і Мінска падзеляцца з удзельнікамі вопытам стварэнняў сацыяльных стартапов, пошуку фінансавання і прасоўвання.

Мэта мерапрыемства ў Брэсце — выявіць найбольш актыўных сацыяльных прадпрымальнікаў, якія змогуць прэтэндаваць на стартавы капітал у 2.000-5.000 еўра. Семінар праводзіцца ў рамках міжнароднай праграмы «Твой сацыяльны стартап!».

На семінар запрашаюцца актыўныя гараджане, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і пачынаючыя прадпрымальнікі, якія хочуць знайсці незалежныя крыніцы фінансавання.

У ходзе семінара ўдзельнікі даведаюцца:

Семінар разлічаны на 20 удзельнікаў. Адбор па наступных крытэрах: наяўнасць ідэі сацыяльнага / бізнэс праекта, матывацыйны ліст, важнасць ідэі для грамадства (ацэньваецца па адзнаках «Важна» выстаўленым ідэі на платформе Talaka.by).

 

Дата правядзення: 2-3 верасня 2016 года.

Месца правядзення: «Прастора КХ », вул. Халтурына 2/1.

Рэгістрацыя на семінар даступная па спасылцы: http://goo.gl/EY2jy3

 

Спікеры семінара — практыкуючыя сацыяльныя прадпрымальнікі і міжнародныя эксперты:

Сяргей Мядзведзеў, кіраўнік праекта Social Innovation School Berlin, прадстаўнік берлінскай грамадскай арганізацыі.

Андрэй Кім, дырэктар кампаніі “Киноконг”, выдавец “Хронікі Нарніі” на беларускай , г. Менск.

Алена Рабкіна, незалежны эксперт, прафесійны копірайтэр, інтэрнэт-маркетолаг, г. Менск.

Святлана Гайдалёнак, актрыса тэатра “Крылы халопа”, выканаўчая дырэктарка Прасторы КХ, г. Брэст.

Сяргей Гайко, акцёр тэатра “Крылы халопа”, тэхнічны дырэктар Прасторы КХ, г. Брэст.

Іван Вядзенін, крэатыўны дырэктар Talaka.by, арганізатар і вядучы семінара:

«У Брэсце гэта ўжо другі семінар па сацыяльным прадпрымальніцтве, які арганізуецца Talaka.by. Першы праходзіў яшчэ ў кастрычніку 2014 года і насіў інфармацыйны характар.

Цяперашні семінар будзе максімальна практычным. Мэта — пазнаёміць удзельнікаў з мадэллю сацыяльнага прадпрымальніцтва, навучыць прасоўваць свае праекты без грашовых выдаткаў.

Удзельнікам пакажуць тэхналогіі прыцягнення фінансавання сучаснымі метадамі краудфандинга, фандрайзінг і спонсарства.

Дзякуючы мерапрыемству кожны зможа вызначыцца — ці хоча ён займацца сацыяльным прадпрымальніцтвам, і калі так, то як максімальна эфектыўна прыняць удзел у праграме “Твой сацыяльны стартап!».

Партнёры праграмы:

Платформа па рэалізацыі праектаў Talaka.by.

Арганізацыйны партнёр — «Фонд Брэсцкай Крэпасці».

Генеральны партнёр па прадастаўленні пляцоўкі ў г. Брэсце — «Прастора КХ».

Генеральны інфармацыйны партнёр — Агенцтва сацыяльных навін SocNews.by.

Даведка:

Сацыяльнае прадпрымальніцтва — падыход да вырашэння сацыяльных, культурных і экалагічных праблем праз тэхналогіі бізнесу і ў прыватным сектары эканомікі.

Ва ўсім свеце яно зараз бурна развіваецца, дазваляючы людзям з прадпрымальніцкім складам розуму знаходзіць сябе не толькі ў бізнэсе, але і ў грамадска карыснай дзейнасці.

У Беларусі гэты падыход пачаў бурна развівацца ў апошнія 2-3 гады, хоць сацыяльныя прадпрыемствы створаныя таварыствамі інвалідаў існуюць ўжо дзясяткі гадоў. Паводле даследаванняў, колькасць сацыяльных прадпрыемстваў і тых, хто сябе да іх адносіць, знаходзіцца ў дыяпазоне ад 200 да 300.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат