Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.02.2019
Re1ikt прэзентаваў кампазіцыі з новага альбома (відэа)

Мінскі гурт Re1ikt выканаў песні з новага альбома, над якім цяпер працуюць музыкі, у эфіры праграмы Belsat Music Live.

Госці студыі пачулі кампазіцыі «Ужо вясна», «Татачка» і «Не задавай сэрцу тугі», а таксама хіты з папярэдніх дыскаў каманды: «Лекавыя травы» з аднайменнага, найлепшага рок-альбома 2016 года (прэмія Experty.by) ды альбома года (прэмія Rock Profi), і інш.

https://www.youtube.com/watch?v=-Sn4-GxOOyI

“Хочацца пераканаць усіх у тым, што ў Беларусі можна зрабіць альбом сусветнага ўзроўню. Без замежных спецыялістаў, уласнаруч. На сёння маем для гэтага ўсё: веды, абсталяванне, патрэбных прафесіяналаў. Гэта добра атрымалася ў IT-сферы — час нам паказаць, як гэта можна зрабіць у музыцы”, — кажа лідар Re1ikt бубнач Аляксандр Дземідзенка.

Шосты студыйнік Re1ikt выйдзе цягам года, а да таго часу музыкі абяцаюць яшчэ некалькі сюрпрызаў.

Re1ikt — гурт, які грае сучасную актуальную музыку ў стылі world rock, абапіраючыся на найлепшыя традыцыі. Каманда крэатыўна выкарыстоўвае незвычайныя гітарныя эфекты і стварае арыгінальную канцэпцыю гучання — сапраўдны “беларускі космас”. Адметная музыка Re1ikt неаднаразова адзначана ўзнагародамі ў Польшы і Беларусі, калектыў выступаў ва Ўкраіне, Літве, Расіі.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат