Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.01.2017
Распачатая падпіска на ўнікальную кнігу Уладзіміра Арлова “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”

Кніга, якую варта мець кожнай беларускай сям’і.

У цяперашні момант друкуецца новая кніга Уладзіміра Арлова “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”. Яна багата аздобленая малюнкамі выбітнага беларуская мастака Паўла Татарнікава. Праца над кнігай трывала амаль чатыры гады. Кніга будзе мець дзве часткі (пакуль ідзе гаворка толькі пра першую) — і відавочна стане бестселерам.

ajcyna-blog

Калі параўноўваць з іншымі кнігамі Арлова, то можна сказаць, што гэта — “Краіна Беларусь” для дзяцей і падлеткаў.

Бясспрэчна адно — гэтая кніга мусіць быць у кожнай беларускай сям’і. Бо будучыня нацыі магчымая тады, калі яна ўспамінае сваю гісторыю.

Прадмова Уладзіміра Арлова да кнігі
Дарагія чытачы! Вы трымаеце ў руках незвычайную кнігу. Такое выданне, прысвечанае мінуламу Беларусі і адрасаванае найперш юным чытачам, з’явілася ўпершыню. Яно выходзіць у дзвюх частках і ахоплівае гісторыю нашай краіны ад з’яўлення на ёй старажытнага чалавека да аднаўлення беларускай незалежнасці на пачатку 1990-х гадоў.
Чытаючы першую частку кнігі, вы здзейсніце захапляльнае падарожжа ў часе. З Полацкай зямлі эпохі Рагвалода і Рагнеды, Усяслава Чарадзея і Еўфрасінні вы трапіце ў іншыя  старажытнабеларускія княствы – Смаленскае і Тураўскае, а затым – у Вялікае Княства Літоўскае. У гэтай магутнай дзяржаве, якая ў часы росквіту распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора, панавала беларуская культура, а нашая мова была дзяржаўнаю. На ёй гаварылі вялікія князі ды магнаты, на ёй пісалі законы і вялі дыпламатычнае ліставанне, складалі летапісы і друкавалі кнігі.
Вас чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі, сярод якіх вялікія князі Альгерд і Вітаўт, канцлер Леў Сапега, найвышэйшыя гетманы Канстанцін Астрожскі, Ян Кароль Хадкевіч і Януш
Радзівіл, паэт Мікола Гусоўскі і вынаходнік Казімір Семяновіч, асветнікі Сімяон Полацкі і Галляш Капіевіч, паўстанцкія правадыры Тадэвуш Касцюшка і Якуб Ясінскі.
Кніга прывядзе вас у палац магната і ў хату простага беларуса-ліцьвіна. Яна дазволіць стаць поплеч з абаронцамі Айчыны на палях Грунвальдскай, Клецкай, Аршанскай бітваў. Дасць магчымасць
наведаць рыцарскі турнір у Вільні і зазірнуць у друкарню Францішка Скарыны. Вы даведаецеся, як выглядалі старадаўнія беларускія гарады, якія непазнавальна змянілі сваё аблічча.
Усё гэта сталася магчымым дзякуючы надзвычай багатаму ілюстраванню кнігі. Змешчаныя на яе старонках малюнкі і найперш панарамныя ілюстрацыі-разгорты – не плён фантазіі мастака. Каб
зрабіць іх, трэба было вывучаць раскопкі гарадоў і замкаў, музейныя рэчы, архітэктурныя планы, старадаўнія гравюры, раіцца з спецыялістамі ў ваеннай гісторыі і даўнейшай культуры.
Разам з мастаком вы падыдзеце да толькі што збудаванага ў Полацку Сафійскага сабора, спыніцеся перад Магілёўскай ратушай і знакамітай Мікалаеўскай царквой у Берасці, наведаеце легендарныя
Наваградскі, Крэўскі, Гарадзенскі і Смалянскі замкі.
Кніга падаруе вам дотык да жывой беларускай гісторыі.

Кніга мае вялікі фармат (21,8*29 см), 223 старонкі, цвёрдую вокладку.

Кошт адной кнігі складзе 45 рублёў (пры самавывазе ў Менску), 50 рублёў (з паштовай дастаўкай па Беларусі).

Мяркуецца, што падпісчыкі атрымаюць кнігу ўжо да канца студзеня.

Каб замовіць кнігу, калі ласка, запоўніце ГЭТУЮ ФОРМУ.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат