Пра курсы
ГАРАДЫ :


07.07.2015
Раскінем розумам па-беларуску!

16-га ліпеня а 19 гадзіне ў клубе RE:PUBLIC пройдзе першы Беларускі Інтэлектуальны Фестываль (БІФ).

Першы Беларускі Інтэлектуальны Фестываль (БІФ) – гэта, з аднаго боку, забаўляльнае мерапрыемства, накіраванае на развіццё беларускай культуры, з другога боку – гэта інтэлектуальны паб-квіз.

Адметнасць БІФ у тым, што Вам не спатрэбяцца паглыбленыя і акадэмічныя веды ў галіне беларусазнаўства. Пытанні складзены так, каб было цікава браць удзел не толькі знаўцам і эрудытам, але і проста кемлівым, неабыякавым і знаходлівым людзям.

У кожным туры 5 пытанняў. Пасля кожнага пытання вядучы дае 1 хвіліну на абмеркаванне. Па заканчэнні тура ўсе пытанні паўтараюцца яшчэ раз у хуткім тэмпе, пасля чаго ў камандаў ёсць роўна 1 хвіліна для таго, каб вызначыцца з канчатковымі адказамі. Адказы здаюцца на спецыяльным бланку пасля заканчэння кожнага туру. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае 1 бал, за кожны няправільны – 0 балаў.

Фінальны тур складаецца з 10 простых пытанняў. На кожнае пытанне даецца па 20 секунд. Пытанні не паўтараюцца. Пасля заканчэння туру даецца яшчэ 1 хвіліна на абмеркаванне. Адказы збіраюцца, падводзяцца вынікі, узнагароджваюцца пераможцы.

У выпадку роўнасці балаў у дзвюх або некалькіх каманд, больш высокае месца прызначаецца камандзе, якая набрала больш балаў у фінальным туры. Пры роўнасці і ў фінальным, глядзіцца папярэдні тур.

Карыстацца інтэрнэтам, тэлефонам і іншымі сродкамі атрымання інфармацыі (акрамя мозгу) катэгарычна забараняецца.

План фестывалю:

1 тур — “Не пакідайце мовы нашай…”
2 тур — Ад мора да мора.
3 тур — Дудка беларуская.
4 тур — З народных крыніц.
Музычная паўза (спецыяльна запрошаны госць).
5 тур — Ведай, каток, свой куток.
6 тур — Руская мова як замежная.
7 тур — Адзін чорт маляваў.
8 тур — Сучаснае жыццё.
Паэтычная паўза (спецыяльна запрошаны госць).
Фінальны тур — Ні адказу, ні прыказу.

Для таго, каб узяць удзел у БІФ, патрэбна:

1. Стварыць каманду з сяброў і знаёмых (2-10 чалавек);
2. Прыдумаць назву;
3. Зарэгістраваць каманду ў пятніцу 10 ліпеня а 10-ай гадзіне ў суполцы http://vk.com/bel_int_fest;
4. 16 ліпеня а 19-ай гадзіне прыйсці ў клуб RE:PUBLIC (Мінск, Прытыцкага 62, ст. м. Кунцаўшчына);
5. Весела і плённа правесці час.

УВАГА! Гуляць у БІФ будуць толькі першыя 30 зарэгістраваных каманд. Каманды, якія не паспелі трапіць у першыя 30, чакаюць сваёй чаргі ў адпаведным лісце чакання.

Кошт квітка – 50.000 за 1 чалавека. Аплата пры ўваходзе.

yp75Z6I5d5A

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат