Пра курсы
ГАРАДЫ :


20.04.2016
Пяцісотгоднасць! Распачынаем кампанію да юбілею беларускага кнігадруку

6 жніўня 1517 года Францішак Скарына ў Празе выдаў першую беларускую кнігу – раней за многія суседнія народы беларусы вырваліся наперад у інавацыйнай гонцы “культурных гаджэтаў”.

piacisothodnascСаюз беларускіх пісьменнікаў і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” абвяшчаюць кампанію “Пяцісотгоднасць”, прысвечаную юбілею беларускага друку.

 

Арганізатары прапануюць адпаведна значнасці падзеі годна сустрэць і адсвяткаваць 2017 год шэрагам мерапрыемстваў для шырокай публікі і сродкаў масавай інфармацыі. Усіх, хто ганарыцца нашай гісторыяй і культурай, Саюз пісьменнікаў і “Бацькаўшчына” заклікаюць далучыцца да кампаніі “Пяцісотгоднасць”. Вы можаце размясціць банеры, прысвечаныя славутай даце, на сваіх інтэрнэт-рэсурсах; правесці культурна-асветніцкія акцыі; брэндзіраваць сваю прадукцыю. Нашы героі – друкары, пісьменнікі, мастакі, мецэнаты, перакладчыкі, асветнікі – прадаўжальнікі справы Францішка Скарыны, вартыя таго і чакаюць вашай увагі.

Для тых, хто ўжо ведае пра 500-гадовы шлях беларускага кнігадруку і хоча даведацца, з чаго ён пачынаўся, адбудзецца першая імпрэза кампаніі “Пяцісотгоднасць” – прэзентацыя новага перакладу Новага Запавету. Старажытнагрэцкія манускрыпты, якімі карыстаўся Скарына, былі нанова перагледжаныя Антоніем Бокунам. У выніку праз паўтысячы гадоў паўстаў новы пераклад Бібліі.

Прэзентацыя адбудзецца 29 красавіка ў Палацы мастацтваў (Мінск, вул. Казлова, 3), пачатак а 18-й.

 

Удзел возьмуць:

Вядоўца – Усевалад Сцебурака, літаратар

Уваход вольны!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат