Пра курсы
ГАРАДЫ :


15.04.2016
Публічная лекцыя Уладзіміра Мацкевіча “Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі”

19 красавіка, 18.30, ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16)

Як можна думаць пра будучыню і працаваць з ёй?

Якія формы і падыходы ў мысленні пра будучыню існуюць у сучаснай Беларусі?

Што павінна стаць аб’ектам пазнання і клопату ў сучаснасці, каб будучыня стала перспектыўнай і прывабнай?

Што ў сучаснай Беларусі знаходзіцца ў цэнтры грамадскай увагі?

Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на першую лекцыю цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”, якая адбудзецца 19 красавіка а 18.30 у прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16). Філосаф, метадолаг Уладзімір Мацкевіч прамаўляе на тэму “Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі”.

Гэтым цыклам лекцый і дыскусій мы працягваем тэму «мыслення пра будучыню», якую пачалі абмяркоўваць на канферэнцыі ў сакавіку 2016 года, а таксама ў серыі публікацый Беларускага часопіса і сайта ЕўраБеларусь.

Зыходзячы з аналізу сучаснага стану беларускага грамадства, дзе пераважаюць папулісцкія і прагматычныя тэндэнцыі, абывацельская свядомасць і адсутнасць выразнага бачання будучыні і далёкіх перспектыў развіцця Беларусі, мы імкнемся стварыць прастору “мыслення пра будучыню”, якая б задавала сумеснае ўяўленне сябе і сваёй будучыні. Бо менавіта праз гэта фармуецца наша ідэнтычнасць, задаецца матывацыя нашых дзеянняў як грамадзянскай супольнасці, вызначаюцца арыенціры нашага самавызначэння ў бліжэйшым часе.

Разам з прамоўцамі цыкла мы напаўняем  прастору новымі ідэямі, канцэптамі, перспектыўнымі вобразамі будучыні, якія прапануюць нам сучасная філасофія, культура, новыя тэхналогіі, сацыяльнасць. Праз авалоданне сучаснымі метадалагічнымі і тэарытычнымі распрацоўкамі, праз рэфлексію і аналіз уласна мыслення пра будучыню, нашых здольнасцяў і межаў вучымся працаваць з гэтай прасторай.

Уваход  на ўсе лекцыі вольны!

З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся да каардынатара – Юлі Галіноўскай (+375297422040)

За анонсамі наступных лекцый сачыце на нашым сайце.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат