Пра курсы
ГАРАДЫ :


18.04.2017
Праграма лекцый і майстар-класаў на фестывалі “Паўночнае ззянне”

Кінафестываль “Паўночнае ззянне” — гэта не толькі 14 найноўшых і цікавейшых стужак з краін Паўночнай Еўропы і Балтыі, але і індустрыйная пляцоўка, дзе прафесіяналы кіно могуць атрымаць досвед ад фільммэйкераў міжнароднага ўзроўню, а кінааматары даведацца больш пра тое, як фільмы становяцца намінантамі на Оскар, як ад аўтараў трапляюць у кінатэатры і як выглядаюць адносіны на здымачнай пляцоўцы.

Гэтым разам фестываль наведаюць госці: Антон Долін (кінакрытык, Расія), Каарле Ахо (прадзюсар фільмаў, намінаваных на Оскар, Фінляндыя),  Антон Мані Свансан (прадзюсар, яго кароткі метр быў намінаваны на лепшы кароткаметражны фільм на фестывалі ў Канах, Ісландыя), Ян Вардзёен (рэстаратар, музыка, рэжысёр і прадзюсар адных з самых касавых нарвежскіх фільмаў апошніх гадоў, Нарвегія).
Таксама на фестываль прыедзе літоўскі актывіст і рэжысёр фільма “Ад Літвы не ўцячы” Ромас Забараўскас. Вядомы ў Літве спаборнік за правы ЛГБТіК супольнасці прадставіць у Мінску свой фільм, які ён сам называе не інакш як “queer extravaganza”, а пасля паказу адкажа на пытанні гледачоў.
Беларускі бок на майстар-класах прадставіць Магістр крэатыўных і медыя індустрый Дар’я Яфімава, якая на ўласным даследчым матэрыяле патлумачыць, як візуальныя мастацтвы (кіно і дызайн) дапамаглі стварыць брэнд Скандынавіі.
Падрабязней пра ўсе майстар-класы можна даведацца з афіцыйнага прэс-рэлізу, а таксама прачытаць на нашым сайце.
Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат