Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.03.2017
Праект MOVABOX падводзіць вынікі трэцяга этапа

Сталі вядомы імёны ўладальнікаў камплектаў MOVABOX па зборніку вершаў Віктара Жыбуля «Дзяцел і дупло»


Праект MOVABOX падводзіць вынікі трэцяга этапа. А для дваццаці наведвальнікаў сайта, якім пашчасціла прайсці тэст па зборніку «Дзяцел і дупло», надыйшоў час прымаць віншаванні і падарункі.

Ужо зусім хутка яны атрымаюць зборнік вершаў Віктара Жыбуля разам з унікальным дадаткам у выглядзе адпаведнага набора артэфактаў. У яго ўвайшлi пернік у выглядзе талона (каб паказаць кантралёру), трафарэт са словам «Адхуліганена», набор стыкераў з тыпажамі па тэсце (каб пакінуць сябе свой, а астатнія раздаць сябрам), значок «Выдатнік унутранага хуліганства», кулёк семак (абавязковы атрыбут хулігана), чалавечак на кнопачцы (каб перадаваць свой настрой) і кнiга з пасланнем ад аўтара. Усе гэтыя прадметы адлюстроўваюць агульную «танальнасць» вершаў і закліканы дапамагчы сваім уладальнікам адкрыць уласнага ўнутранага хулігана.

Нагадаем, што MOVABOX нельга атрымаць ніякім іншым чынам, акрамя ўдзелу ў розыгрышы на сайце праекта. Таму запрашаем усіх жадаючых прайсці новы тэст па дзённіку Андуся Горвата «Радзіва «Прудок». І, магчыма, пашансуе менавіта вам!

А нам застаецца павіншаваць пераможцаў трэцяга этапа MOVABOX. Дарэчы, праект не проста дорыць аматарам чытання сустрэчы з добрымі кнігамі, але і даказвае, что ў жыцці заўседы ёсць месца цуду: Ганна Бялко, адна з пераможцаў трэцяга этапа, ужо выйгравала камплект MOVABOX па выніках першага флайта i сустракалася з Людмiлай Рублеўскай! Нашы шчырыя віншаванні першай і – ва ўсялякім разе, пакуль што – адзінай двухразовай «чэмпіёнцы» праекта!

Імя пераможцы
 Звярок Андрэй Сяргеевіч
Цярэшка Юрый Валер’евіч
Галкевіч Павел Юр’евіч
Церахава Любоў Анатольеўна
Кацмаёр Марына Вадзімаўна
Бялко Ганна Андрэеўна
Сікорская Іна Леанідаўна
Хаціневіч Крысціна Вячаславаўна
Вайцёнак Яўгенія Валянцінаўна
Сергамасава Марыя Сяргееўна
Бялоў Уладзімір Юр’евіч
Алахвердзіева Наталля Андрэеўна
Сасункевіч Іван Аляксандравіч
Баранава Анастасія Віктараўна
Факаць Аліна Казіміраўна
Нацэўская Ксенія Антонаўна
Грыцай Марына Міхайлаўна
Палойка Яўген Уладзіміравіч
Карповіч Таццяна Міхайлаўна
Жучкова Надзея Уладзіміраўна
Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат