Пра курсы
ГАРАДЫ :


04.08.2015
«Песні для глуханямых» ад Стася Сілкі. Для тых, хто ставіць лайкі (прэм’ера альбома!)

Выканаўца з Наваполацку Стась Сілка прадстаўляе на Tuzin.fm свой дэбютны альбом «Песні для глуханямых».

Гэты альбом выканаўца называе не вынікам шматгадовай працы, а хутчэй фіксацыяй таго, што ёсць. У рэліз уваходзяць песні, напісаныя Стасем за апошнія чатыры гады: «Гэта тыя творы, якія я граю на канцэртах і тыя, якія мне хацелася “адпусціць”, то бок зафіксаваць іх не ў галаве, а крышачку збоку. Гэты запіс можна лічыць зрэзам маёй творчасці, а пастаўлены песні збольшага ў храналагічным парадку. Першая песня – “Як след” традыцыйна з яе пачынаю свае выступы. Апошняя песня – “Напэўна я” – такі задатак, узор таго, у якім накірунку планую рухацца далей», – распавядае выканаўца. Акром песень уласнага аўтарства ў дыск увайшоў беларускамоўны пераклад песні Барыса Грэбеншчыкова «Адэлаіда».

silka3-1

Стась Сілка нарадзіўся ў Наваполацку. Цяпер жыве ў Віцебску. Выступае ў акустычным фармаце. Адзін з яго апошніх канцэртаў у віцебскай «Арт-базе» сабраў аншлаг. У адным са сваіх інтэрв’ю Стась прызнаўся, што яму зручна выступаць аднаму: «запрасілі-паехаў, не запрасілі — не трэба нікому тлумачыць, чаму мы нікому непатрэбныя». Тым не менш ён не выключае таго, што ў будучыні да яго могуць далучыцца іншыя музыкі, бо новыя песні гэтага вымагаюць.

«Песні для глуханямых» – першы альбом Сілкі. Сам выканаўца прадстаўляе як  «песні для тых хто чуе музыку і для тых, хто не чуе, а проста любіць “ставіць лайкі”, нават больш для тых, хто проста любіць ставіць лайкі ці змешваць з брудам не паслухаўшы, не пачуўшы».

Спампаваць альбом «Песні для глуханямых» адным файлам з Tuzin.fm

Запісаны альбом за кароткі час ва ўмовах, вызначаных як «абсалютна андэграўндныя» у Наваполацку. І для Стася, і для гукарэжысэра запісу Аляксея Лубчонка, выкладчыка Наваполацкага музычнага каледжа, гэта быў першы досвед студыйнага запісу. Вокладку намаляваў віцебскі дызайнер і фатограф Зміцер Лось.

Менская прэзентацыя альбома «Песні для глуханямых» адбудзецца ў межах акцыі «Жывы Тузін» увосень.

 

Tuzin.fm

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат