Пра курсы
ГАРАДЫ :


23.04.2016
Персанальная выстава Аляксея Талстова “Гэта так прыгожа!”

1 – 29 траўня 2016

Прастора “Ў падвал”

Talstou_padval_1500

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” запрашае на адкрыццё новай эксперыментальнай прасторы “Ў падвал” і прэзентацыю новага праекта Аляксея Талстова.

 

1 траўня а 17-й гадзіне адкрыецца прастора “Ў падвал” з першым у ёй праектам “Гэта так прыгожа!” маладога мастака Аляксея Талстова.

 

“Ў падвал” дае мастакам, даследчыкам і актывістам сучаснага мастацтва магчымасць супрацы з галерэяй, дазваляе атрымаць досвед дыялогу з інстытуцыяй сучаснага мастацтва і забяспечвае іх пляцоўкай для выставачных, даследчых і культурных праектаў. “Ў падвал” – гэта лабараторыя, спроба раскрыць патэнцыял вашай культурнай ідэі і атрымаць трывалы старт для далейшага ўстойлівага развіцця ў сферы сучаснага мастацтва і культуры.

 

У сваёй інсталяцыі “Гэта так прыгожа!” Аляксей Талстоў параўноўвае біялагічныя працэсы жыцця з механізмам дзяржаўных ідэалогіяў і стэрэатыпамі сацыяльнай структуры традыцыйнага грамадства. Сутыкаючыся са зменамі ў навакольным асяроддзі, назіраючы сталенне свайго цела, аўтар задаецца пытаннем сувязі біялогіі чалавека з ягонай грамадзянскай роляй. Метафарычнасьць праекту падмацоўваецца выкарыстаннем простых натуральных матэрыялаў і аб’ектаў, якія робяць адсылку да побытавага.

Гукавы кампанент інсталяцыі створаны сумесна з Антонам Сарокіным.


Аляксей Талстоў мастак, пісьменнік. Нарадзіўся ў г. Мінску ў 1984 годзе. З 2009 года бярэ актыўны ўдзел у працэсах беларускага сучаснага мастацтва і культуры. Мастак галерэі сучаснага мастацтва “Ў”. Рэалізуе персанальныя праекты, стала бярэ ўдзел ў групавых выставах у Беларусі і за мяжой. У 2013 годзе адбылася ягоная персанальная выстава “Самакантроль”. У 2014 ён прадстаўляў галерэю на міжнародным кірмашы сучаснага мастацтва Supermarket у Стакгольме. У лютым 2016 падчас афіцыйнай імпрэзы ў Нацыянальным цэнтры сучасных астацтваў Рэспублікі Беларусь ажыццявіў крытычную перфарматыўную інтэрвенцыю “Ласунак”.


Адкрыццё прасторы і прэзентацыя праекта адбудуцца 1 траўня а 17-й гадзіне па адрасе: пр-т Незалежнасці, 37А.

Прастора “Ў падвал” працуе штодзённа з 17:00 да 21:00

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат