Пра курсы
ГАРАДЫ :


13.12.2015
Pauline і «Крамбамбуля» – «Героі году-2015» (фота/відэа)

Партал Tuzin.fm назваў галоўнае адкрыццё і найлепшы гурт у беларускай музыцы.

Сёлета ўзнагароды прайшлі на 12-годдзе парталу Tuzin.fm. Акрамя дзвюх галоўных намінацый былі абвешчаныя пераможцы ў намінацыях «Кліп году», «Песня году» ды «Альбом году», якіх  абіраюць наведнікі сайту. Вядучым канцэрта стаў аўтар культавай тэлепраграмы «Відзьмо-Невідзьмо» Сяргей Філімонаў.

18«Кліпам году» стала відэа гурта Re1ikt на песню «Чаго ты, лося». У намінацыі «Песня году» перамагла кампазыцыя «Будзь злой» праекта «Мама». А «Альбомам году» у выніковым галасаванні слухачы абралі альбом гурта Akute «Рэальнасць і сны».

15

На сцэне выступалі заяўленыя ў шорт-лісце выканаўцы. Адкрыў канцэрт сваім выступам гурт Zolki band. Селёта музыкі выдалі  падвоены самотнік «Холадна з вамі», знялі  некалькі відэакліпаў. Выступ атрымаўся зараджальным і моцным не толькі ў дачыненні да гуку, але і па энэргетыцы, якая сыходзіла ад музыкаў.

19

Далей музычную частку цырымоніі працягнуў малады і цікавы рэп-выканаўца Angst, які паспеў адзначыцца ўдзелам у праекце Tuzin.fm «Re:Песьняры», выдаць cынгл і доўга трымацца на першых прыступках гіт-параду з песняй «Няма кахання».

17

Следам за ім публіка вітала на сцэне Паўліну Цімохіну з гуртом Pauline. У гэтым годзе музыкі сталі фіналістамі Revolution Music Fest Belarus і конкурсу «Заспявай 2:0», паўфіналістамі «Маласольнага фэсту», пераможцамі DreamFest ArtRock.

16

Першую частку канцэрта скончыў гурт Teleport. Музыкі сёлета выдалі альбом “Maukliva і сталі аднымі з пераможцаў конкурсу «Заспявай 2:0».

14

Усе гэтыя выканаўцы ўвайшлі ў лік прэтэндэнтаў у намінацыі «Адкрыццё году». У шорт-ліст таксама ўвайшлі гурт «Ілюжан», выканаўца аўтарскіх песень Стась Сілка, праект Яна Маўзэра «Мама». Пераможцаў абвесціў гурт Leibonik, які ўзяў «Адкрыццё году-2014». Узнагароду атрымаў гурт Pauline.

13

У прэтэндэнтах на галоўную ўзнагароду «Героі году» сёлета былі: Brutto, Navi, «Крамбамбуля»,Tonqixod, Зміцер Вайцюшкевіч, Šuma ды гурт Re1ikt. Navi і Re1ikt узялі ўдзел у канцэрце.

12

10

Алесь Дзянісаў з гурта Dzieciuki, які быў прызнаны «Герояму году-2014» адмыслова прыехаў з Горадні, каб выканаць адказную місію і абвесціць пераможцу – гурт «Крамбамбуля». Сёлета музыкі далі маштабны канцэрт у Вільні, выдалі шыкоўны альбом «Чырвоны штраль» ды сыйшлі ў лясы. Але абяцалі вярнуцца. Узнагароду за ўвесь гурт атрымаў саксафаніст і адзін з вакалістаў гурта Павал Аракелян, Лявон Вольскі граў у гэты дзень канцэрт у Варшаве.

11


 

Tuzin.fm

(Наталля Стрыжак, Tuzin.fm, фота Аляксандра Tarantino Ждановіча, відэа Яўгена Шапчыца)

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат