Пра курсы
ГАРАДЫ :


03.11.2015
Партызанская сустрэча з гуртом «Крамбамбуля» ў Мінску: аўтограф-сесія, прэзентацыя дыска і сувеніраў

3 лістапада (аўторак) Лявон Вольскі і «Крамбамбуля» запрашаюць усіх прыхільнікаў гурта на партызанскую сустрэчу ў Мінску.

У мінскай краме «Symbal.by» адбудзецца перадканцэртная прэзентацыя новага альбому«Чырвоны штраль», а таксама атрыбутыкі гурта: партызанскіх цішотак, торбаў, сувеніраў, сцяга і пашпарта беларускага партызана, якую распрацаваў дызайнер Ігар Назаранка.

Усе наведнікі сустрэчы змогуць першымі, яшчэ да канцэрта, які адбудзецца 7-га лістапада ў Вільні, набыць новы альбом і сувеніры ды атрымаць аўтографы ад Лявона Вольскага і музыкаў гурта «Крамбамбуля».

Пачатак сустрэчы а 19.00. Месца сустрэчы: крама «Symbal.by» (Мінск, пр-т Незалежнасці 58, 3 паверх Маскоўска-Венскага гандлёвага цэнтра).

Увага! Усе рэчы выпушчаныя абмежаваным тыражом. Набыць можна будзе ўпершыню на сустрэчы 3 лістапада, потым на канцэрце 7 лістапада. Калі нешта застанецца, то з’явіцца на «Symbal.by».

symbal.by-krambambula-1 symbal.by-krambambula-4 symbal.by-krambambula-2 symbal.by-krambambula-3

На гэтай прэзентацыі можна будзе набыць квіткі на канцэрт у Вільні! Падрабязнасці пра канцэрт тут.

krambambula

Спампаваць і паслухаць альбом «Чырвоны штраль» можна тут!

КРАМБАМБУЛЯ — ЧЫРВОНЫ ШТРАЛЬ (2015)



 

Artsiadziba.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат