Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.04.2016
Парады лекара: 7 правілаў працяглага жыцця

Чароўная таблетка для бессмяротнасці пакуль яшчэ не вынайдзена навукоўцамі. Але працягненню актыўнага і здаровага ладу жыцця лекары надаюць шмат увагі. Што рабіць, каб жыць даўжэй і з задавальненнем, распавядае лекар-герыятр, доктар медычных навук, прафесар Андрэй Ільніцкі (Полацк).

<>

Правіла 1 – Актыўны рух

Senior couple on country bike ride

У любым узросце неабходна дастаткова рухацца. Мінімум 150 хвілінаў на тыдзень неабходна займацца любым відам спорту, пажадана тым, які сапраўды вам падабаецца. А двойчы на тыдзень абавязковыя сілавыя нагрузкі, не менш за 15 хвілінаў – у фітнэс-клубе ці дома. Нават людзям, абмежаваным у магчымых рухах праз хваробы, рэкамендую выконваць пасільныя  фізічныя практыкаванні. Актыўныя нагрузкі – абавязковая ўмова здаровага даўгалецця.

<>

Правіла 2 – Рацыянальнае харчаванне

mother and kid preparing healthy food and having fun

Правільнае харчаванне, на жаль, не адпавядае складзеным стэрэатыпам. Недахоп садавіны, гародніны, клятчаткі, празмернасць мясной ежы, вялікая колькасць вугляводаў – так традыцыйна выглядае руская (славянская) кухня. Каб быць здаровым як мага даўжэй, неабходна змяняць стэрэатыпы і харчавацца рацыянальна. Спецыялісты ў галіне герыятрыі рэкамендуюць штодзень з’ядаць 400 грамаў жоўтых, зялёных, чырвоных і сініх хрумсткіх прадуктаў – яны змяшчаюць клятчатку і комплекс неабходных для нармальнай жыццядзенасці вітамінаў. Такія прадукты садзейнічаюць прафілактыцы анкалагічных захворванняў кішэчніка, атэрасклерозу і атлусцення.

<>

Правіла 3 – Рэгулярны медагляд

medical-checkup

Дыспансэрызацыя, абавязковая за савецкім часам, сапраўды неабходная, але не ў такім фармальным выглядзе, як гэта было прынята. Кожны чалавек, які жадае быць здаровым, мусіць сам клапаціцца пра сябе і для гэтага рэгулярна праходзіць медыцынскія абследаванні. Яны могуць быць стандартнымі,  залежнымі ад узросту  або адаптаванымі пад пэўныя захворванні самога пацыента, галоўнае – сістэматычнымі.

<>

Правіла 4 – Лячэнне ў лекараў

Самалячэнне – гэта распаўсюджаная, але вельмі небяспечная з’ява, здольная значна скараціць жыццё. Нягледзячы ні на якія недахопы нашай сістэмы аховы здароўя, не рэкамендую лячыць любыя захворванні самастойна, а таксама звяртацца да знахараў, прасіць парады ў людзей без медыцынскай адукацыі. Калі штосьці нечакана забалела, са здароўем паўсталі нейкія праблемы, абавязкова звярніцеся да лекара.

<>

Правіла 5 – Умеранасць у звычках

kids

Усе ведаюць пра шкоду алкаголю, тытуню і іншых рэчываў. Але не ўжываць іх зусім здольныя толькі нямногія. Безумоўна, паленне наносіць шкоду арганізму, важна кінуць паліць ці хаця б зменшыць колькасць выпаленых цыгарэтаў. Алкаголь таксама неабавязкова поўнасцю выключыць, яго ўмеранае ўжыванне – не больш за 1 келіх чырвонага сухога віна ці 50 грамаў каньяку на дзень – можа быць нават карысным з пункту погляду прафілактыкі атэрасклерозу.

<>

Правіла 6 – Не змяняйце атачэння

shutterstock_55172212small

Для шчаслівага і працяглага жыцця важна жыць у гармоніі з сабой і блізкімі. Ведаць уласныя вартасці і недахопы і ўдасканальвацца неабходна. Але не варта марнаваць час і сілы на спробы змяніць звычкі і характар іншых людзей – мужоў ці жонак, калегаў, суседзяў. Расходуце сваё жыццё на сябе і тых людзей, з якімі вам камфортна.

<>

Правіла 7 – Адпачывайце з карысцю

photodune-2731563-group-of-senior-people-on-bikes-s

Адпачынак – важная частка нашага жыцця, і ён сапраўды неабходны для актыўнага даўгалецця. Як бавіць вольны час – кожны вырашае сам. Ці вы любіце падарожнічаць, плаваць у басейне, займацца садам – займайцеся гэтым у меру і з задавальненнем.

<>


Андрэй Мікалаевіч Ільініцкі, доктар медыцынскіх навук, лекар-герыятр, спецыяліст у галіне прэвентыўнай герыятрыі (антыўзроставай медыцыны), прафесар, загадчык кафедры тэрапіі і антыўзроставай медыцыны Інстытута павышэння кваліфікацыі Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва Расіі.


Перадрук з часопіса “Прыгажосць і здароўе” №5/2016

Пераклад Вольгі Барысенкі, Хуткая моўная дапамога

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат