Пра курсы
ГАРАДЫ :


08.09.2015
Падведзеныя вынікі фотаконкурса “Беларускае лета”

Конкурс ладзіўся курсамі “Мова Нанова” ад 1 чэрвеня па 31 жніўня.

Умовы былі не самыя складаныя: даслаць здымак, зроблены ў Беларусі і апісаць яго па-беларуску (мінімум 300 знакаў)

Мы атрымалі больш за 200 здымкаў ад 88 удзельнікаў з усіх куткоў Беларусі.

Пераможцаў вызначала аўтарытэтнае журы:

Уладзімір Арлоў, пісьменнік
Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца
Антон Матолька, фатограф
Вольга Кляшчук, фатограф
Сяргей Балай, фатограф
Аляксандр «Таранціна» Ждановіч, фатограф
Аляксандр Зянкоў, фатограф
Зарына Кандрацьева, фатограф
Павел Бераговіч, Маёнтак Падароск
Андрэй Гараўскі, Hvilina
Галіна Патаева, турфірма «Віаполь»
Алеся Літвіноўская, Мова Нанова
Глеб Лабадзенка, Мова Нанова
+ Чытацкае галасаванне на www.movananova.by і ў суполках курсаў

Такім чынам, пераможцы фотаконкурса “Беларускае лета” ад “Мовы Нанова”​.

1 месца і фотаапарат Canon 1200D ад Маёнтка ПадароскМаргарыта Іскрык (Менск)
2 месца і гадзіннік з вышыванкаю ад Hvilina — гадзіннікі ў родным стылі​ — Мiкiта Харытонаў (Светлагорск)
3 месца і вандроўку Беларусі ад турфіры “Віаполь”Міхась Капычка (Магілёў), Міхаіл Кулеш (Вілейка)
Суцяшальныя прызы (сувеніры і кнігі): Ганна Шыпшына (Менск), Вераніка Шнэк (Менск), Наталля Аляксандраўна (Менск), Анастасія Шпартава (Магілёў), Дар’я Ганчарка (Менск), Ірына Барсукова (Гародня).

 

Шчыра віншуем пераможцаў!

Творы ўсіх удзельнікаў конкурса можна паглядзець ТУТ

ТВОРЫ ПЕРАМОЖЦАЎ

1 месца

Маргарыта Іскрык (Менск)

04.09.2011-Смаляны.-Твар-часу

Фота №1. Твар часу.

Нялёгкі лёс помнікаў архітэктуры на Беларусі. Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў Смалянах, які з’яўляўся часткай архітэктурнага ансамбля кляштара дамініканаў 1678 года пабудовы, не з’явіўся выключэннем. Сваю першапачатковую функцыю будынак касцёла выконваў да паўстання 1830-31 гадоў, пасля чаго быў зачынены. Канчатковы заняпад храм зведаў праз стагоддзе, калі ў яго сценах быў уладкаваны калгасны склад. І ў рэшце рэшт бачым тое, што адлюстравана на фотаздымку: твар, утвораны адтулінамі ў даху (а дакладней, у тым што ад яго засталося), які застыў у выразе пакутліва-пагрозлівага крыку: “Ну навошта так са мной?”. Гэты крык чуўся й у павевах ветру, які за доўгі час заняпаду культавай пабудовы стаў частым госцем. Ад гэтага варта было ўздрыгануцца..

Крыху ачуняўшы ад першага ўражання аб гэтым месцы, зрабіла здымак, пасля чаго, прабіраючыся праз кучы рознага смецця, накіравалася да выхаду. Стоячы насупраць былога касцёла, гэткага нямога волата, пакінутага людзьмі ды Богам, задалася пытаннем: і што ж з гэтым рабіць? З аднаго боку, без належнай рэстаўрацыйнай працы ад былой архітэктурнай цікавосткі хутка нічога не застанецца. З другога, ведаючы прыклады палаца Пуслоўскіх у Косаве (зараз рэзідэнцыя лялькі Барбі ружовага колеру), і шмат якіх яшчэ помнікаў архітэктуры на Беларусі, пры поглядзе на якія пасля рэстаўрацыі толькі і скажаш: “красівО”, пачынаеш сумнавацца ў вартасці такіх мерапрыемстваў.

Як бы тое ні было, пакуль яшчэ не скончылася наша кароткае беларускае лета, раю завітаць у гэты куток Аршанскага раёна і зазірнуць у твар часу.

DSC_0283

Фота №2. Хрыстус прызямліўся ў Іўі.

-Ты была ў Рыа дэ Жанэйра?
-Не, тут побач, 130 км ад Менску, у Іўі. – ізноў адказваю на адно і тое ж пытанне, амаль губляючы спадзеў на нейкі арыгінальны каментар да свайго фотаздымка.
Эх, канешне, мара наведаць “Горад Бога” і ў белых штанах прайсціся ўздоўж знакамітай Капакабаны яшчэ не зусім мяне пакінула. Тым не менш, з заробкам лабаранта 1-ай катэгорыі мара амаль нездзейсняльная… Але ж ёсць на Беларусі Іўе! Вось цябе з пагорку сустракае сам Езус, які гасцінна распасцёр для абдымкаў рукі, а побач з ім касцёл з амаль 500-гадовай гісторыяй. Аглядаючы горад, можна знайсці яшчэ шмат якіх цікавостак. Напрыклад, мячэць. Трэба дадаць, што сам горад з’яўляецца неафіцыйнай сталіцай беларускіх татараў, і мусульманскія традыцыі тут таксама вельмі моцныя. Напрыклад ,традыцыя святкаваць курбан-байрам (свята ахвярапрынашэння). Таму, калі вы не цяжарная жанчына ці проста не вельмі ўражлівы чалавек, то раю наведаць Іўе ў сярэдзіне восені, будзе ад чаго здзівіцца. А тых, хто не вельмі ахвочы да вострых адчуванняў, заклікаю паспяшацца з наведваннем гэтага цікавага мястэчка.

????????

Фота №3. Беларуская Ніягара.

Гэты райскі куточак знаходзіцца побач з вёскай Александрыя (не блытаць з Александрынай) Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Па некаторых меркаваннях, гэта самы вялікі вадаспад на Беларусі, і ўтварыўся ён не без дапамогі чалавека.

-Была тут калісці папяровая фабрыка, – распавядае цётка Марына, – спрабавалі, мусіць, забяспечыць будынак электрычнасцю, зрабіўшы вось такі парог на рацэ. Лічы, маленечкая гідраэлектрастанцыя.
Ад будынку той паперні нічога не засталося, а вось хітравумныя прылады дзеля здабычы электрычнасці і зараз ляжаць побач з вадаспадам, прыхаваныя буйной расліннасцю. Дзіўна, як хутка прырода сцерла адбіткі цывілізацыі. Чалавек зараз тут не часты наведвальнік. Хіба што вясковыя дзеці ў спякотныя летнія дзянькі прыбягаюць сюды шукаць прахалоды пад пасмамі вады. Яшчэ ёсць час да іх далучыцца.
P.S. Яшчэ б якіх пару крокаў па слізкім каменні, і гэты фотаздымак стаў бы адказам на пытаннне: Як ты пабіла свой фотаапарат? Таму сапраўды, асцярожней!

2 месца
Мiкiта Харытонаў (Светлагорск)

DSC_1586фотошоп-на-35-фото1

На гэтым свеце для ўсяго ёсць прычына, прызначэнне. Лета патрэбна, каб не халодна было сустракаць а пятай гадзіне світанне, пры гэтым запамінаючы кожнае імгненне, як змяняецца прырода. Хутка падымецца лось, які сваёй каронай-рагамі дапамагае ўзысці на неба шчыраму сонцу. Прачынаецца казуля, каб нават праз фотаздымак уразіць сваім пранізлівым позіркам. Цапля магутнымі крыламі падымае хвалькі на вадзе, папярэджвае жвавых рыбак, што пачаўся новы дзень. Вось яно – беларускае лета. Каб не беларускае – не ўражвала б тады асаблівай фаўнай. Каб не лета — не спаў бы лось на мяккім імху, не адцянялі б трава і краскі разумную мордачку казулі, не серабрылась бы на сонейку вада на цнатліва-белым пер’і цаплі. Мабыць для таго, каб захаваць гэтыя моманты, і патрэбны фотаапарат?

DSC_1522фотошоп-мовананова 261фотошопр-готовый-мовананова

3 месца

Міхась Капычка (Магілёў)

_названия4-3

Цудоуная и шчырая беларуская прырода ды уся Матуля Зямля. Захапляюся калi бачу, адчуваю, сустракаю гэты клопат нашай прыроды, якая праяўляецца ў чысціні вады, у спевах птушак і ветру, у чароўных пахах свежага паветра, у цеплыні сонца, у раслінах, якія нас кормяць і лечаць, у зямлі, якая дае нам карысныя выкапні. Матушка зямля не чакае, але верыць у людзей, верыць, што мы будзем любіць, адчыняцца, давяраць, шанаваць і паважаць жыццё як дар ад бога, як падарунак лёсу!

IMG_0830-1-3

Black-and-white-Mihail-Kopychko

Міхаіл Кулеш (Вілейка)

IMG_6693-копия

Тэкст Мікола Іваненка
Слова пра Беларусь
Беларусь!
Вобраз твой узнёслы і чысты
я нашу ў сэрцы сваім.
Ты самая прыгожая, самая блізкая,
самая надзейная…
Цёмныя боцікі тваіх палеткаў,
зялёная спаднічка лясоў,
квяцісты фартушок невыказна прыгожых лугавін і пакосаў,
блакітная сукенка азёраў і рэк,
жытнёва — ільняныя косы
пад лёгкай хустачкай твайго чыстага неба
і вочы – валошкі:
сціплыя, светлыя, пранікнёныя!
Ты — нявеста
ў брыльянтавых знічках снежнага покрыва зімы
і вянчальным вянку квітнеючых веснавых садоў.
Ты – мажная маладзіца
ў цёплых фарбах лета і разнастайнасці пладоў восені.
Ты – маці
ў вечным клопаце пра сваіх дзяцей…
Святая малітоўніца і заступніца!
Вякамі расціла ты сваіх сыноў і дачок:
шчырых, працавітых і мужных —
і благаслаўляла на бітву
за вольную песню…
Як чорнае груганнё, наляталі на цябе ворагі твае,
каванымі ботамі хадзілі па грудзях тваіх,
глуміліся над цнатлівай чысцінёй тваёй,
укрыжоўвалі цябе і рвалі на кавалкі хітон твой па жэрабю,
абіралі і сірацілі дзяцей тваіх,
выбівалі з іх памяці імя тваё…
Колькі шрамаў на сэрцы тваім пакінулі войны і чужаніцы!
Колькі храмаў тваіх зруйнавалі вандалы!
Які боль і смутак прынёс табе Чарнобыль!..
Але кожны раз ты знаходзіла сілы і падымалася з каленяў,
годна ўставала між народамі
без злосці і помсты…
Святая Маці мая!
Слёзы з тваіх вачэй рассыпаліся цудадзейнымі крыніцамі
па ўлонні тваім,
каб даць напіцца таму, хто прагне,
прытуліць стомленага,
вылечыць збалелыя душы…
На ўсіх у цябе хапае цярпення і ласкі,
цеплыні і спагады,
Маці мая – Беларусь!
Ты жывая,
пакуль жыве твая дзіўная мова,
пакуль гучыць твая раздольная песня
і ліюцца чыстыя гукі гармонікаў, цымбалаў і дудак…
Пакуль жыве памяць пра мудрых продкаў
і герояў тваіх,
пра іх веру, мары і спадзяванні…
А памяць твая жыве!
Кволым парасткам прарастае яна
скрозь бетонныя глыбы перапісанай і падтасаванай гісторыі…
Яна жыве ў тваіх барах, дубровах і пушчах,
яна жыве ў векавых мурах тваіх белых цэркваў і замкаў,
яна вечна будзе жыць
у сэрцах тваіх верных сыноў і дачок,
у гаючай сіле зёлак,
у непаўторным і таямнічым паху хвоі і чабору,
чаромхі і бэзу,
язміну і ліпы,
мяты, аеру і палыну…
Дзіўная мая Беларусь!
Ты адна такая на Зямлі!
Ты адна,
як маці!
Няма большага шчасця,
як звацца сынам тваім!
Няма большага шчасця,
як бачыць цябе шчаслівай!
Няхай вечна імя тваё славіцца!
Родная мая,
светлая мая,
надзейная мая,
Беларусь!

IMG_0308-копия

IMG_7029net

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат