Пра курсы
ГАРАДЫ :


15.03.2016
Падтрымаем выданне першага беларуска-англійскага слоўніка “Наш дом”!

У лістападзе 2015 года быў абвешчаны незвычайны моўна-адукацыйны праект – стварэнне і выданне першага беларуска-англійскага слоўніка ў малюнках «Наш дом / Our Home».

Мэта каманды праекта – выдаць якасную сучасную кнігу, у якой будзе апісана каля 1500 «хатніх» словаў і ўстойлівых выразаў: назваў прадметаў побыту, гаспадарчых прылад, пакояў, хатніх спраў і інш. Праект атрымаў фінансавую падтрымку звыш 90 чалавек на платформе Talaka.by. Гэта дазволіла дамовіцца з выдавецтвам «Галіяфы» аб выданні 500 асобнікаў слоўніка ўлетку 2016 года.

Водгукі, атрыманыя падчас краўдфандынгавай кампаніі слоўніка на Talaka.by, засведчылі, што слоўнік «Наш дом / Our Home» варты таго, каб пашырыць кола сваіх чытачоў. Каб выдаць не 500, а 1000 асобнікаў кнігі, праект бярэ ўдзел ў конкурсе на www.SocialWeekend.by. Слоўнікаў можа быць выдадзена ўдвая больш, а грошай трэба сабраць удвая менш – 20 мільёнаў.

Цяпер тыя, хто хацеў, але з нейкіх прычын не змог ці не паспеў падтрымаць выданне слоўніка, могуць да 16 сакавіка выразіць сваю падтрымку па спасылцы. Зрабіць гэта можна “лайкам” у “Фэйсбуку”/ “В Контакте” і/або рублём – гл. адпаведна блокі «Идет сбор средств» або «Голос в поддержку» ў правай частцы старонкі. Папярэдне трэба прайсці кароткую працэдуру рэгістрацыі на www.maesens.by. Дарэчы, галасаваць можна не толькі за «Наш дом / OurHome», а за любую колькасць праектаў у межах Social Weekend 7 у любой з дзвюх сацсетак.

На дадзены момант для праекта на “Social Weekend 7 / МаеСэнс” сабраныя 1 млн бел. руб. і 127 галасоў. Такім чынам, па колькасці галасоў ён толькі на 25-ым месцы. Каб прайсці ў ¼ фінала конкурса, трэба ўвайсці ў дзясятку. Дэдлайн конкурса ўжо ЗАЎТРА, 16 сакавіка (да канца дня).

Збудуйма «Наш дом / Our Home» падвоеным накладам разам!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат