Пра курсы
ГАРАДЫ :


14.07.2015
Падчас рэстаўрацыі касцёла ў Валожынскім раёне знайшлі схованку

Пры рэстаўрацыі касцёла Звеставання Панны Марыі ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна была знойдзена схованка. Пра гэта TUT.BY распавёў навуковы кіраўнік рэстаўрацыі, беларускі мастак Алесь Пушкін.

“У пятніцу, 12 ліпеня, усталёўваючы новы вітраж, рабочыя знялі акно, і паміж фрамугамі яны знайшлі схованку”, — распавёў пра абставіны знаходкі Алесь Пушкін.

У схованцы было 35 тэчак з дакументамі — актамі, дамовамі, парафіяльнымі кнігамі, інвентарнымі апісаннямі касцёла, якія ахопліваюць перыяд з 1827 па 1943 год. А старая мапа з апісаннямі зямель касцёла і ўвогуле датавана 1818 годам. У схованцы таксама былі знойдзеныя некалькі малюнкаў. Акрамя таго, невядомы схаваў 22 арганныя трубы з дрэва, і адну валавяную — меркавана, яна была выраблена ў 1895 годзе.

“Дакументы маюць відавочную не толькі гістарычную, але і сацыяльную каштоўнасць. Метрычныя кнігі пра народжаных, уступаючых у шлюб і памерлых, спісы прыхаджан … У Вішнеўскі дэканат уваходзілі 10 касцёлаў, уявіце, колькі беларусаў змогуць даведацца пра сваіх продкаў, ліквідаваць прабелы ў сваім радаводзе”, — падкрэслівае мастак.

vishnevo-g-1

Не меншую гістарычную каштоўнасць уяўляюць і паперы благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча, біскупа Віленскага.

“Вось уявіце, чалавек, прылічаны да ліку блажэнных у каталіцкай царквы — а тут яго паперы, дакументы падпісаныя яго рукой, на яго фірмовым бланку”, — тлумачыць Алесь Пушкін.

А знойдзеныя малюнкі, датаваныя 1903 годам, могуць мець агульнадзяржаўнае значэнне. Алесь Пушкін мяркуе, што тры акварэлі могуць быць напісаны Фердынандам Рушчыцам, знакамітым беларускім і польскім жывапісцам і графікам. Рушчыц якраз родам з гэтых мясцін, і ў 1903 пражываў у сваім радавым маёнтку. Ён таксама з’яўляўся старшынёй камісіі па ахове помнікаў старажытнасцей, рабіў замалёўкі старадаўніх замкаў, касцёлаў.

“Калі мае здагадкі пацвердзяцца, гэта стане сапраўдным адкрыццём! Бо ў Беларусі ёсць толькі адно палатно Рушчыца “Ля касцёла” — яно захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі “, — спадзяецца навуковы кіраўнік рэстаўрацыі.

Мастак таксама выказаў здагадку, што схованка была зроблена ў 1943-1944 гадах.

Змесціва схованкі было апісана камісіяй. Аб знаходцы адразу ж паведамілі начальніку аддзела культуры Валожынскага райвыканкама. “Ён не зацікавіўся, не прыехаў паглядзець, але даслаў журналіста”, — здзівіўся навуковы кіраўнік рэстаўрацыі.

14 ліпеня Алесь Пушкін адправіцца ў Мінск. “Перш за ўсё я адпраўлюся ва Упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі, а потым — у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Няхай дасылаюць людзей, вывучаюць. Бо не так часта, як хацелася б, у нашай краіне мы знаходзім падобнае”, — распавёў мастак.


Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі — каталіцкі храм у вёсцы Вішнева Мінскай вобласці. Помнік архітэктуры ў стылі ранняга барока з элементамі рэнесансу, быў пабудаваны ў 1637-1641 гадах. Храм уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Tut.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат