Пра курсы
ГАРАДЫ :


03.05.2017
«Падарожжа дылетанта» ў мястэчка Сіроціна – вёску з Магдэбургскім правам

Новае «Падарожжа дылетанта» накіравалася ў вёску Сіроціна, якая знаходзіцца ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. У гэты раз Юрый Жыгамонт распавядзе цікавую гісторыю мястэчка, якое ў перыяд найбольшага росквіту 250 год тамунават атрымала ад караля Рэчы Паспалітай Магдэбургскае права.

пд_сіроціна4

Упершыню Сіроціна ўзгадваецца ў 17 ст., і ўжо ў той час на гэтым месцы знаходзілася уніяцкая царква. Раней вёска была ўласнасцю шляхцічаў Грабніцкіх. І адзін з прадстаўнікоў роду – Урбан Антоній Грабніцкі дабіўся аўдыенцыі ў караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага з мэтай атрымання для Сіроціна Магдэбургскага права. 12 студзеня 1767 года яно ўступіла ў сілу, а вёска разам з ім атрымала і свой герб, які сёння з’яўляецца гербам усяго Шумілінскага раёна. Арыгінал прывілея на Магдэбургскае права захаваўсяі зараз знаходзіцца ў Віцебскім абласным музеі.

Больш цікавага пра вёску Сіроціна вы даведаецеся у новым выпуску:

Нагадаем, што са студзеня 2017 года праграма «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц.Новыя выпускі таксама можна ўбачыць на персанальнай старонцы Юрыя Жыгамонта ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат