Пра курсы
ГАРАДЫ :


28.04.2017
Пад адкрытым небам на плошчы Якуба Коласа адкрылася выстава «Мастак і горад»

Упадабаны мінчукам і гасцям сталіцы, выстаўны праект «Мастак і горад» ізноў адкрыўся ў Мінску на плошчы Якуба Коласа 27 красавіка. Сёлета выстава праходзіць пад назвай «Залатая калекцыя беларускага жывапісу і графікі» і прадстаўляе працы 35 зусім розных беларускіх аўтараў.

Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ўсе ахвотнікі паўдзельнічалі ў своеасаблівай экскурсіі па экспазіцыі і праслухалі лекцыю пра сучаснае мастацтва ад экскурсавода Мікіты Моніча.

На працягу 4 месяцаў наведвальнікі змогуць убачыць працы Зоі Ліцвінавай, Гаўрыіла Вашчанка, Леаніда Хобатава і шматлікіх іншых яркіх прадстаўнікоў беларускага жывапісу і графікі. Такая колькасць мастакоў ніколі раней не выстаўлялася ў рамках праекта на плошчы Якуба Коласа. Прадстаўленыя працы адлюстроўваюць прыхільнасць беларускіх мастакоў і графікаў розным творчым поглядам і традыцыям. Менавіта таму выстава пад адкрытым небам сёлета асоба шырока прадставіць наведвальнікам свет беларускага мастацтва.

 Як звычайна, апісанне, біяграфіі мастакоў і рэпрадукцыі суправаджаюцца тэкставым апісаннем на трох мовах – рускай, беларускай і англійскай. Гэта робіць знаёмства з яркімі прадстаўнікамі беларускага жывапісу даступным не толькі беларусам, але і гасцям краіны. Генеральным партнёрам праекта выступае банк ВТБ (Беларусь).

 «Мы з вялікім задавальненнем з года ў год падтрымліваем гэтую выставу, якая стала па-сапраўднаму народнай і любімай. Чацвёрты год запар банк ВТБ выступіць генеральным партнёрам экспазіцыі. Галоўнай асаблівасцю праекта з’яўляецца яго даступнасць – на працягу некалькіх месяцаў тысячы людзей могуць атрымліваць асалоду ад лепшых ўзораў беларускага выяўленчага мастацтва ў самым цэнтры сталіцы», – адзначыў Сяргей Дарашэвіч, намеснік старшыні кіравання банка ВТБ (Беларусь).

 Сёлета выстаўны праект «Мастак і горад» праходзіць у рамках Рэспубліканскай выставы сучаснага мастацтва, якая стане адной з самых важных падзей беларускай мастацкай арт-сцэны і прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала.

 «Мастак і горад» рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта на працягу 6 гадоў. Бясплатна паглядзець на рэпрадукцыі прац яркіх прадстаўнікоў беларускага жывапісу і графікі можа любы ахвотнік да 9 верасня.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат