Пра курсы
ГАРАДЫ :


20.09.2016
Па-беларуску выйдзе кніга Льюіса Кэрала пра Алісу

Распачаты збор сродкаў

alisa

Выдавецтва “Галіяфы” рыхтуе сусветна вядомую кнігу Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса” ў беларускім перакладзе Веры Бурлак, у свой час адзначаным прэміяй часопіса “ПрайдзіСвет” як найлепшы пераклад 2009 года.

Аформіла выданне сучасная мастачка Кацярына Дубовік – уладальніца прэміі імя Цёткі за найлепшае афармленне дзіцячай кнігі (Н. Ясмінска, “Сем ружаў”, 2015). У кнізе будзе каля 100 малюнкаў, што спалучаюць у сабе інтэлектуальнасць і жартаўлівасць.

Кнігу мяркуецца выдаць да канца снежня 2016 г., і яна стане добрым калядным падарункам для дзяцей і дарослых.

Краўдфандынгавы праект на пляцоўцы “Улей” стартуе 19 верасня 2016 года, каб сабраць сродкі на гэтае выданне. Запрашаем вас далучыцца да праекта і забяспечыць яму магчымую падтрымку.

Адрас старонкі праекта: http://ulej.by/project?id=79352

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат