Пра курсы
ГАРАДЫ :


14.04.2016
Новы набор паштовак ад “Будзьма!” – апісваем камп’ютар, школьныя прылады і цела чалавека

Цягам апошніх гадоў кампанія “Будзьма беларусамі!” выдала 7 тысяч паштовак з серыі “Не маўчы па-беларуску”, што разам з аднайменным календаром дужа палюбіліся публіцы. Кампанія вырашыла не спыняцца на дасягнутым і падрыхтавала новы набор паштовак, які стане годным працягам папулярнага праекта!

Паводле вынікаў галасаванкі сярод чытачоў сайта budzma.by былі вызначаны новыя тэмы для папулярных паштовак. Найбольш цікава аўдыторыі было даведацца, як называюцца па-беларуску стравы, школьныя прылады, кап’ютарныя тэрміны, гародніна, расліны, жывёлы, і, вядома, часткі цела чалавека. Вясёлыя і крэатыўныя малюнкі для паштовак, як і раней, стварыла Дар’я Мандзік, аўтарка ідэі праекта “Не маўчы па-беларуску”. У выніку атрымаліся цудоўныя і натхняльныя памочнікі для ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай і хоча размаўляць па-беларуску не толькі пра высокія сферы, але і на побытавыя тэмы.

З дапамогай паштовак можна не толькі вучыць беларускую мову, але і далучыцца да посткросінгу, папулярнага ва ўсім свеце.

Шукайце новы набор паштовак “Не маўчы па-беларуску!” у мінскіх кнігарнях:

“Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72:

“Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2;

“Веды”, вул. К.Маркса, 36;

“Цэнтральная кнігарня”, пр-т Незалежнасці, 19;

“Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9;

Кнігарня “Логвінаў”, пр-т Незалежнасці, 37А;

Этна-крама “Рагна”, вул. Сухая, 4 / вул. Караля, 22;

“Кнігі & кніжачкі”, пр-т Незалежнасці, 14;

“Эўрыка”, вул. Куйбышава, 75;

А таксама ў інтэрнэт-краме knihi.by

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат