Пра курсы
ГАРАДЫ :


29.12.2015
Настольная гульня “Мова” пабачыла свет!

З пылу жару, з-пад самых друкаваных станкоў настольная гульня “Мова” спяшаецца да сваіх гульцоў. Ужо з 30 снежня гульню можна атрымаць/набыць і сустрэць Новы год разам з “Мовай”.

Для тых, хто падтрымаў выданне на пляцоўцы “Талака”, гульню можна забраць:
У Мінску – па адрасе пр-т Незалежнасці, 58, 4 паверх, офіс 430 (каля ЦУМа ў Маскоўска-Венскім гандлёвым цэнтры) (АРТ-сядзіба)
— У Гародні – па адрасе вул. Вялікая Траецкая, 16 (Крама Ц)
Для іншых гарадоў – поштай (калі ласка, звязвайцеся з арганізатарамі).

Набыць гульню можна ўжо 30 снежня па абедзе ў наступных месцах:
На сайце symbal.by альбо на “АРТ-сядзібе” (па вышэй згаданым адрасе). Таксама тут можна замовіць гульню з дастаўкай поштаю па ўсім свеце.
У кнігарні “Логвінаў” па адрасе Мінск, пр. Незалежнасці, 37а.
— У краме настольных гульняў Кубік (Гародня) альбо поштай праз сайт kramakubik.by

Screen Shot 12-29-15 at 10.53 PM

Сама прэзентацыя гульні адбудзецца пасля Новага году. Пра гэта паведамім дадаткова.

Нагадаем, што настольная гульня “Мова” – гэта, перш за ўсё адукацыйны праект, які мае на мэце развіццё беларускай мовы, пашырэнне яе ўжытку ў грамадстве і стварэнне перадумоваў для моўнай практыкі ў коле сваіх сяброў. Але адначасова гульня – гэта спаборніцтва за тытул лепшага мовазнаўцы, дзе для перамогі кожнаму трэба быць кемлівым, хуткім, уважлівым, сканцэнтраваным.

Гульня “Мова” – гэта сумесны праект аўтараў першай беларускай настольнай гульні “Паўстанцы” і курсаў “Мова Нанова”. Працу над праектам вядзе творчая кампанія “А4”.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат