Пра курсы
ГАРАДЫ :


30.05.2016
“Мова Нанова” зняла правакацыйны ролік з Vinsent’ам і прыгожымі дзяўчатамі (ВІДЭА)

У жартаўлівым відэа на аўтамыйні сустракаюцца брутальны рускамоўны барадач і гламурны беларускамоўны рэпер. З іх шанцуе толькі аднаму…

У роліку зняўся вядомы рэпер Vinsent, які сыграў сам сябе. Вялікі чорны джып для Vinsent’а пазычыў беларускамоўны бізнесовец Аляксандр Валодзін, які сыграў у роліку супрацоўніка мыйні ў вышымайцы. У ролі брутальнага барадача зняўся Яўген Апанасевіч, вядомы беларускамоўны прадстаўнік турыстычнага бізнесу. Паненкі: Ганна Кулакова (гаспадыня беларускага брэнда сукенак KRASA) і яе сяброўка Алёна С. Памяшканне для здымак ласкава дала менская “Аўтамыйня” на вуліцы Радыяльнай, 11.

Стваральнікі відэа спадзяюцца, што ўсе зразумеюць гумар і не стануць шукаць у ім іншыя падтэксты. Галоўная мэта роліка – паказаць, што беларуская мова – мова модных, паспяховых і сучасных людзей.

Нагадаем, тыдзень таму “Мова Нанова” выклала ролік з удзелам Андруся Такінданга. Вядомы музыка, лідар гурта “Рэха” прыкінуўся замежнікам і папрасіў мінакоў на Нямізе дапамагчы яму перакласці беларускамоўны ліст. За некалькі дзён ролік набраў 12 тысяч праглядаў.

<>

На нашым сайце вы знойдзеце:

Бясплатныя 110 заняткаў па беларускай мове

Каля 5000 песень па-беларуску

Каля 2300 відэа па-беларуску

<>

Падпісвайцеся на нашыя старонкі ў Фэйсбуку і Укантакце!

<>

Krok

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат