Пра курсы
ГАРАДЫ :


29.09.2014
Мова Нанова запускае курсы для дзетак!

Заняткі па выходных. Прымаюцца дзеці ад 4 да 7 год (дашкольнага веку).

 

Сачыце за навінамі ў нашай СУПОЛЦЫ Ў ФЭЙСБУКУ!

Увага!
Курсы “Мова Нанова Дзеткам” распачнуцца 5 кастрычніка ў Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а, метро Плошча Перамогі).

Пачатак 11.00, працягласць — адна гадзіна.

Прымаюцца дзеці ад 4 да 7 год (дашкольнага веку).

З сабой трэба мець тое, чым ваш дзіцёнак звычайна малюе (маркеры/фламастары/алоўкі…)

КАБ ЗАПІСАЦЦА НА КУРСЫ, ДАШЛІЦЕ ЛІСТ НА АДРАС labadzenka@gmail.com

КУРСЫ БЯСПЛАТНЫЯ

ceraskova

Выкладаць будзе шаноўная Алена Церашкова (на фота). Спадарыня Алена — маці чатырох беларускамоўных дзетак. Піша для дзяцей вершы, казкі, загадкі, песні, займаецца перакладам. Аўтарка зборніка паэзіі “У поўны рост ці ўстану”, кніг для дзетак “Вершыкі-загадкі”, “Сакрэты кветак для дарослых і дзетак” (у суаўтарстве з Палінай Грынчанка), “Самыя звычайна-незвычайныя”. Супрацоўнічала з часопісамі “Гарбузік”, “Вясёлка”, друкавалася ў “Нашай Ніве”, “Настаўніцкай газеце”. Грае на віяланчэлі, мае другі разрад па шахматах, двухразовы чэмпіён Беларусі па таэквандо (версія WTF).

КАЛІ ЛАСКА, ПЕРАДРУКУЙЦЕ ГЭТУЮ АБВЕСТКУ І ПАВЕДАМЦЕ ТЫМ, ХТО МАЕ ДЗЕТАК!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат