Пра курсы
ГАРАДЫ :


21.02.2020
Мова Нанова запусціла анлайн-платформу для бясплатнага вывучэння беларускай мовы!

Запуск прымеркаваны да Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага

Сябры! Сёння, у Дзень роднай мовы, “Мова Нанова” прадстаўляе вам тэставую версію новай унікальнай платформы для анлайн-вывучэння беларускай мовы – UROKI.MOVANANOVA.BY! Унікальнай, бо ўсе матэрыялы аўтарскія, створаныя выкладчыкамі курсаў “Мова Нанова” Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам.
Публікуем першыя 10 урокаў, паступова будзем дадаваць новыя і новыя. Кожны ўрок мае 5 частак: Лексіка, Тэст па лексіцы, Граматыка, Тэст па граматыцы, Цікавінкі. Добра прачытаўшы матэрыялы, мусіце прайсці тэсты без праблем! У кожным тэсце паасобку падлічваецца колькасць правільных адказаў.
Звяртаем увагу, што гэта дэма-версія платформы – і мы будзем удзячныя першым наведнікам, якія дапамогуць нам у тэставанні Урокаў і выяўленні абдруковак, недакладнасцяў і тэхнічных праблем. Калі ласка, дасылайце ўсё заўважанае на movananova.by@gmail.com, можна разам са скрыншотамі. У тым ліку скрыншоты, калі кантэнт выглядае недакладна на экране розных мабільных прыладаў. Мы вельмі хацелі паказаць вам гэтую старонку сёння, таму такія рэчы магчымыя.
Гэтая анлайн-платформа ўбачыла свет дзякуючы неверагоднай самаахвярнай працы праграмістак Ірыны Прановіч і Кацярыны Дзібук. У літаральным сэнсе не сплючы начамі, яны за вельмі кароткі тэрмін стварылі такі прывабны прадукт, які мусіць дапамагчы ў вывучэнні беларускай мовы тысячам і тысячам людзей.
З Днём роднай мовы, сябры!
Дзяліцеся гэтай інфармацыяй!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат