Пра курсы
ГАРАДЫ :


22.12.2014
Мова Нанова займела тэлеверсію!

Ці заразная беларуская мова?. З новага году – “Мова Нанова” на “Белсаце”!


З трэцяга студзеня і далей штосуботы на тэлеканале “Белсат” стартуе новая праграма са знаёмай назвай “Мова Нанова”. Гэта — тэлеверсія папулярных курсаў беларускай мовы.
Вядоўцы тыя самыя — Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка.
“Многія беларусы, называючы беларускую мову роднай, не могуць вольна размаўляць на ёй. Ды і беларускамоўным людзям праз адсутнасць шырокага моўнага асяроддзя не будзе лішнім засвоіць новыя словы, формы і правілы. Таму “Мова Нанова”!” – кажа Глеб Лабадзенка.
mn-belarusyКожная перадача будзе мець асобную тэму — “Медыцына”, “Горад”, “Музыка”, “Тэатр” і г.д. Госць – абавязкова беларускамоўны чалавек і эксперт у адпаведнай галіне. Тэмы будуць самыя розныя – каб засведчыць, што беларуская мова прыдатная для кожнай сферы, а не толькі для стэрэатыпных “філалагічных кветнікаў”.
Таксама кожная перадача будзе мець пэўныя рубрыкі – “Слоўнік”, “Граматыка”, а таксама “Гутарка” з госцем і розныя цікавінкі.
Афлайн-курсы “Мова Нанова” не знікаюць, але аўдыторыя дзякуючы “Белсату” павінна павялічыцца ў дзясяткі разоў.

mn-screen
Глеб Лабадзенка анансаваў першае выданне – “медычнае”. Госцем – беларускамоўны доктар Андрэй Вітушка разам з вядучымі пазнаёміць гледачоў з асноўнымі лекарскімі тэрмінамі. А таксама апавядзе пра тое, ці заразная беларуская мова, пра што павінен пытацца лекар у пацыента і якія кур’ёзы, звязаныя з беларускай мовай, былі ў ягонай практыцы.

 

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр — Imbryk
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёры — Мае Сэнс
Інфапартнёр — Белсат