Пра курсы
ГАРАДЫ :


01.03.2016
Мова Нанова ў Таронта. Беларускі народны строй

27 лютага пры падтрымцы Згуртавання Беларусаў Канады і Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы Св.Кірылы Тураўскага адбыўся спецыяльны выпуск Мова Нанова ў Таронта на тэму “Беларускі народны строй”.

Эксперт тэматычнага блоку Алена Лявончанка зрабіла падрабязную прэзентацыю пра часткі народнага строю, дэкаратыўныя элементы і тэхніку выканання.

Госць тэматычнага блоку Ірына Варабей, майстрыха-дызайнер па вышыўцы, заснавальніца мастацка-дызайнерскай кампаніі “Spirit of Belarus” у Канадзе, распавяла пра ўзоры ў вышыўцы, іхнюю сімволіку і гісторыю іх паходжання.

Сапраўдным сюрпрызам для наведвальнікаў вечарыны сталася магчымасць пабачыць шляхецка-магнацкія строі, у прыватнасці рэканструкцыю строяў XVI стагоддзя, часоў Вялікага Княства Літоўскага. Алесь Кот і яго жонка Святлана, Віталь Кошалеў і яго жонка Паліна далі невялікі экскурс у гісторыю супрацьстаяння магнацкіх радоў у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай і заклікалі не паўтараць памылкі мінуўшчыны, адкінуць спрэчкі і згуртавацца вакол нацыянальнай ідэі.

Яшчэ адзін падарунак атрымалі слухачы заняткаў. Вядомая спявачка Святлана Літвінава, якая на працягу 15 гадоў была салісткай Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча, падаравала ўдзельнікам Мова Нанова ў Таронта некалькі цудоўных беларускіх песен.

Напрыканцы мерапрыемства жанчыны мелі магчымасць не толькі пабачыць, але і прымерыць на сабе намітку і іншыя галаўныя ўборы і паўдзельнічаць у шоу нацыянальных галаўных убораў.

Заключнай часткай Мова Нанова ў Таронта на тэму Беларускі народны строй сталіся беларускія народныя і сярэднявечныя танцы.

Наступны выпуск Мова Нанова ў Таронта 12 сакавіка. Тэма: Масленіца.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат