Пра курсы
ГАРАДЫ :


06.12.2015
“Мова Нанова” рыхтуе калядны падарунак

Хутка калядныя святы, час калі кожны дорыць сябрам і знаёмым падарункі. Курсы “Мова Нанова” і аўтары гульні “Паўстанцы” рыхтуюць да зімовых святаў падарунак для беларусаў – настольную гульню “Мова”.

Зараз аўтары збіраюць на пляцоўцы Талака грошы на выданне гульні, і кожны з вас можа паспрыяць выхаду праекта, падтрымаўшы яго грашова. А ў замен напярэдадні Новага года атрымаць экзэмпляр гульні.

Падтрымаць можна ТУТ.

Чаму гэта для вас выгадна:
— Вы падтрымліваеце развіццё беларускай мовы
— Вы плаціце за гульню амаль удвая менш (Прыкладны кошт гульні у крамах плануецца 150 000 – 170 000)
— Вы атрымоўваеце бонусы і падарункі
— Гэта цудоўны падарунак для сваіх сяброў (тым больш хутка калядныя святы)
— “+” у карму

Некалькі слоў пра гульню “Мова”

Karty_Mova

Настольная гульня “Мова” – гэта адукацыйна-забаўляльны праект, які мае на мэце развіццё беларускай мовы, пашырэнне яе ўжытку ў грамадстве. У аснове гульні спаборніцтва за тытул лепшага мовазнаўцы, дзе для перамогі кожнаму трэба быць кемлівым, хуткім, уважлівым, сканцэнтраваным. Гульнёвы працэс будзе цікавы як для тых, хто стала карыстаецца беларускай мовай, так і для тых, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску. А 5 розных варыянтаў гульні – забяспечаць унікальнасць і разнастайнасць гульнёвага працэсу.

Склад гульні: 50 картак “Тэма”, 33 карткі “Алфавіт”, картка “так, “не”, “дзеяслоў-прыметнік”, 8 картак “узровень ведаў”, 36 жэтонаў “Ў”, правілы гульні.

 

Ахвяруючы на адну гульню, вы можаце атрымать две! 
Kr_Drakony
Абяцанне: Калі мы збяром у два разы болей грошаў, то выпусцім адначасова дзве гульні. Той, хто ахвяруе больш 500 000, будзе мець права выбару колькасці экзэмпляраў.

Гульня-бонус: Дзіцячая настольная гульня “Гаспадар цмокаў”
Ужо ніхто не памятае, што першым чалавек прыручыў не сабаку, не ката, не каня – першым быў цмок! Ён дапамагаў чалавеку здабываць ежу і ахоўваў свайго гаспадара. А самым годным у той час лічыўся той, хто валодаў пяццю цмокамі. Каб іх прыручыць, трэба быць хуткім, уважлівым і кемлівым.

Сачыць за выхадам праекта можна ў сацыяльных сетках — ВК і ФБ

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат