Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.07.2016
“Мова Гуркова” — эпічны ролік ад “Мовы Нанова” з удзелам легендарнага байца

Шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе правёў эксклюзіўны майстар-клас для слухачоў “Мовы Нанова”.


Удзельнічайце ў конкурсе #янебаюсяспрабаваць!

Прыз — трэніроўка з Віталём Гурковым!

Падрабязнасці і ўмовы — ТУТ.

Больш за дзесяць слухачоў “Мовы Нанова” трапілі на закрыты майстар-клас ад “народнага чэмпіёна” і мелі магчымасць 4 гадзіны дужацца з Віталём Гурковым. Многія фатаграфаваліся з чэмпіёнам і адразу выстаўлялі фота ў свае акаўнты ў сацсетках. Здымкі праходзілі ў менскай трэнажорнай зале Moby Dick, дзе Віталь Гуркоў працуе трэнерам.

Віталь Гуркоў — унікальны беларускі баец, які ўжо больш за 10 разоў станавіўся чэмпіёнам свету па тайскім боксе паводле розных версій. Ведае беларускую мову, цікавіцца гісторыяй, культурай. Падае годны прыклад астатнім!

Адзін з герояў роліка, Алесь Аскерка, зняў backstage — ролік пра тое, як здымаўся гэты ролік:

Нагадаем, у траўні паездка Віталя на чэмпіянат свету аказалася пад пытаннем, бо чыноўнікі “не знайшлі грошы на гэта”. У выніку грамадства сабрала за адзін дзень неабходныя 3000 еўра. Пасля гэтага чыноўнікі ўсё ж знайшлі сродкі адправіць Віталя за дзяржаўны кошт. У фінале Гуркоў перамог Экапана Самбаасанаба з Тайланду, які не саступаў у баях 4 гады запар. А сабраную грамадой суму перадаў на рамонт трэнажорнай залы клуба “Патрыёт”, які ўзгадаваў яго і іншых чэмпіёнаў свету.

—————————

Нагадаем, раней “Мова Нанова” выклала ролік з удзелам Андруся Такінданга. Вядомы музыка, лідар гурта “Рэха” прыкінуўся замежнікам і папрасіў мінакоў на Нямізе дапамагчы яму перакласці беларускамоўны ліст. За некалькі дзён ролік набраў 12 тысяч праглядаў.

Наш ролік пра рэпера Vinsenta, аўтамыйню і прыгожых дзяўчат набраў ужо больш за 18 тысяч праглядаў і выклікаў гарачае абмеркаванне ў інтэрнэце.

У роліку “Колькі трэба даплочваць, каб вы размаўлялі па-беларуску?” выпадкова зняўся народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч ))

А ролік з прадпрымальнікам Андрэем Міхнюком паказвае, што па-беларуску размаўляць у штодзённасці могуць людзі самых розных прафесій, а не толькі гуманітарыі.

І, вядома, нашы ролікі, дзе дзеткі выканалі песню BRUTTO “Родны край”, а таксама песню “Не быць скотам”.

<>

На нашым сайце вы знойдзеце:

Бясплатныя 110 заняткаў па беларускай мове

Каля 5000 песень па-беларуску

Каля 2300 відэа па-беларуску

<>

Падпісвайцеся на нашыя старонкі ў Фэйсбуку і Укантакце!

Пацікаўцеся нашай кнігай “Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы”!

<>

Krok

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат