Пра курсы
ГАРАДЫ :


21.02.2020
«МОВА» беларускіх гарадоў: вясной у Мінску і абласных цэнтрах краіны з’явіцца серыя арт-інсталяцый

У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, кампанія А1 прадставіла новы праект, дзякуючы якому ў рамках ініцыятывы «Веліч роднай мовы» вясной 2020 года ў Мінску і найбуйнейшых гарадах Беларусі – Брэсце, Віцебску, Гродне, Гомелі і Магілёве – з’явіцца серыя незвычайных мастацкіх інсталяцый. Гэта будуць наборы інтэрактыўных скульптур, якія разам утвараюць слова «МОВА».

01-A1-219_MOVA_Brest_Sas_v2

Манументальныя тэкставыя інсталяцыі стануць месцамі камфортнага адпачынку, бо фактычна ўяўляюць з сябе вулічную мэблю, вырабленую з дрэва і металу. Аўтар арт-аб’ектаў – вядомы беларускі скульптар Павел Вайніцкі. Па яго задуме, «МОВА» служыць месцам камунікацыі, дзе людзі могуць сустракацца і зручна размяшчацца на скульптурных літарах.

Лакальныя асаблівасці кожнага з шасці рэгіёнаў будуць паказаныя праз колер інсталяцый – ідэя праекта базіруецца на канцэпцыі нацыянальных колеравых упадабанняў, распрацаванай выдатным дызайнерам, мастаком і паэтам Міхалам Анемпадыставым у кнізе «Колер Беларусі», а таксама на даследаваннях найбуйнейшага беларускага этнографа Міхаіла Раманюка, які рэканструяваў колеры традыцыйных народных строяў розных рэгіёнаў Беларусі.

«З дапамогай арт-інсталяцый мы хацелі б падкрэсліць, што родная мова – гэта прыгожа і камфортна, а яе прысутнасць змяняе да лепшага ўсё вакол нас. А1 невыпадкова ўзялася за рэалізацыю такога праекта, бо прэзентацыя нацыянальных феноменаў і падтрымка беларускай мовы – адны з найважнейшых кірункаў дзейнасці нашай кампаніі. Зашыфраваўшы яе імя ў слове «МОВА», гэты прыярытэт мы вылучылі і візуальна. Калі ўсе арт-аб’екты будуць усталяваныя, плануем стварыць каля іх сетку бясплатнага Wi-Fi ад А1», – адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампанііА1 Мікалай Брэдзелеў.

Паколькі Мінск – геаграфічны, сацыяльны і культурны цэнтр краіны, дзе перамяшаныя асаблівасці ўсіх рэгіёнаў, гэта будзе адлюстравана з дапамогай усіх асноўных колераў, якія характарызуюць нашу краіну, – сіняга, зялёнага, жоўтага, чырвонага і чорнага. Месца размяшчэння інсталяцыі ўсталіцы яшчэ ўдакладняецца.

«Чорны і чырвоны – базавыя колеры кожнага з арт-аб’ектаў, і яны будуць выкарыстаныя ва ўсіх гарадах. Астатнія адценні абсалютна розныя – яны падкрэсліваюць адметнасці кожнага рэгіёна. Усе колеры выбраны невыпадкова – пры распрацоўцы іх спалучэнняў улічвалася мноства ўнікальных мясцовых асаблівасцей – напрыклад, прыродных: зелень паркаў Гомельшчыны, шэрань Палескіх балот, блакіт азёр Віцебшчыны і гэтак далей», ­– патлумачыўПавел Вайніцкі.

Такім чынам, для інсталяцыі ў Брэсце выбрана спалучэнне зялёнага, розных адценняў сіняга, чырвонага і чорнага. Там яна будзе ўсталявана на перасячэнні вуліцы Савецкай і набярэжнай Францыска Скарыны. «МОВА» ў Віцебску, выканананая ў характэрных колерах творчага аб’яднання УНОВІС, з’явіцца перад мостам 1000-годдзя. Арт-аб’екты ў Гродне будуць жоўтага, розных адценняў сіняга, чырвонага і чорнага колераў – іх плануецца размясціць на Савецкай плошчы. На вуліцы Кірава ў Гомелі ўсталююць кампазіцыю з блакітнай, жоўтай, шэрай, чырвонай і чорнай літар. На Траецкай набярэжнай Магілёва – зялёнай, блакітнай, жоўтай, чырвонай і чорнай.

«Праектзакліканыпапулярызаваць родную мову, па-новамураскрыцьсемантыкубеларускага слова з дапамогай арт-аб’ектаў. Яго ўнікальнасць – у спалучэнніўтылітарнай і мастацкайфункцыйтрохмерныхінсталяцый. Асобнавартаадзначыцьвялікітурыстычныпатэнцыялпраекта для ўсіхгарадоў, дзекампазіцыібудуцьусталяваныя», – адзначыўініцыятарпраекта«Веліч роднай мовы» Захар Дудзінскі.

Ва ўсіх гарадах арт-аб’екты з’явяцца ўвесну.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат