Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.02.2016
Міхаіл Баярын прачытае лекцыю пра Абдзіраловіча ў Маладзечна

Лятучы ўніверсітэт запрашае 13 лютага на лекцыю Міхаіла Баярына “ІГНАТ АБДЗІРАЛОВІЧ. ЗАПАВЕТ ЛІЮЧАЙСЯ ФОРМЫ”.

Лекцыя адбудзецца  ў межах цыкла, прысвечанага Ігнату Абдзіраловічу, які ладзіць Лятучы ўніверсітэт пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” і курсаў беларускай мовы “Мова Нанова”.

Часткай культуры з’яўляюцца запаветы – узоры будучыні. Айцы-пачынальнікі беларускага праекту ўяўлялі сабе розныя вобразы Беларусі. І калі накласці іх як трафарэты на сучаснасць, можна ўбачыць, што яны збольшага завершаныя, мэты дасягнутыя.

Гэта значыць, што беларускі час завяршаецца і патрабуе ўзнаўлення. Калі ж скончыцца эмоцыя самасці, з якой паўставаў беларускі праект, нас чакае нармалізацыя, эўрапейскі стандарт. І няма, мабыць, большага здзеку з эўрапейскай першаснасці і самасці, чым гэтая самакаланізацыя.

Нам належыць узнавіць беларускі час. Перастварыць мову, пераўявіць краіну. І тады мы ўзгадваем пра яшчэ адзін узор Беларусі, які здаваўся раней нямысным і немагчымым. Запавет ліючайся формы Ігната Абдзіраловіча – гэта ідэя, вартая быць марай нашага тысячагоддзя.

13 лютага ў межах цыкла лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча, Лятучы ўніверсітэт пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” і курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” запрашае на лекцыю філосафа, паэта, перакладчыка Міхаіла Баярына «Запавет ліючайся формы». Лекцыя адбудзецца ў маладзечанскай прыватнай гасцёўні (Маладзечна, вул. Чыстая, 26). Пачатак а 16.00. Уваход вольны!

Відэазапісы папярэдніх лекцый гэтага цыклу:

Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча. Лекцыя Паўла Баркоўскага

Абдзіраловіч і беларуская традыцыя. Лекцыя Ігара Бабкова

Творачы зруйнуем. Лекцыя Валянціна Акудовіча

За анонсамі наступных падзей сачыце на сайце Лятучага ўніверсітэта.

 

Budzma.by

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат