Пра курсы
ГАРАДЫ :


09.06.2017
Мільёны праглядаў і тысячы гледачоў — вынікі кінапаказаў на «мове» ў Мінску

У гэтым годзе праект «Беларускія ўікенды» выйшаў на новы ўзровень: знайшоў партнёраў ў асобе «Атлант Телекам» і velcom и паабяцаў арганізаваць паказы ў абласных гарадах. Каб ацаніць папулярнасць праекта, дастаткова паглядзець на яго прамежкавыя вынікі.

Беларускія ўікенды_iнфаграфiка

Нагадаем, што «Беларускія ўікенды» даюць магчымасць паглядзець у кінатэатры замежнае кіно ў прафесійнай агучцы на беларускую мову. Праект рэалізуецца ініцыятыўнай групай «Кінаконг» пры падтрымцы «Атлант Телекам» і velcom. У агучцы ўдзельнічаюць вядомыя беларускія акцёры: Павел Харланчук, Ганна Хітрык, Алесь Маўчанаў, Сяргей Жбанкоў і іншыя.

Пачынаючы з сакавіка ў кінатэатры «Масква» паказалі тры фільмы ў беларускай агучцы — анімацыйную стужку «Таямніца Келза», постапакаліптычны блакбастар «Кніга Ілая» і жыццесцвярджальную трагікамедыю «Пакуль ногі носяць».

У межах трох уікендаў адбылося 10 кінасеансаў, якія наведала 4702 гледачы. Што цікава, з іх пастаянна карыстаюцца беларускай мовай толькі 20%, астатнія 80% адносяць сябе да рускамоўных і білінгваў.

Праектам актыўна цікавяцца не толькі гледачы, але і інтэрнэт-карыстальнікі. Беларускія трэйлеры да фільмаў «Таямніца Келза», «Кніга Ілая» і «Пакуль ногі носяць» набралі 1 263 тыс. праглядаў!

Наступны ўікенд адбудзецца 23-25 чэрвеня — на гэты раз гледачоў пацешаць беларускамоўнай версіяй французскага мультфільма «Маленькі прынц».

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат