Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.02.2016
Мастак Aljoscha прадставіць у Беларусі праект “Біяэтыка”

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прадстаўляе персанальны праект “Біяэтыка”, прысвечаны тэме змянення біялагічных формаў жыцця ў будучыні. 

Канцэпцыя праекта грунтавалася на мажлівасці задацца пытаннямі аб этычным і эстэтычным баку развіцця генных мадыфікацыяў і ўжытку медыцынскай інжынерыі ў жыцці грамадства.

З прычыны непазбежнага з’яўлення новых жывых формаў у грамадстве, адбудуцца змены і ў мастацтве. Такія змены­­, паводле словаў Aljoschы, прадставяць сабой практычную магчымасць уплыву мастака на працэс нараджэння і гадавання новых біялагічных формаў, а таксама рэінстытуалізацыю музеяў і галерэяў у экспазіцыйныя сады для іх дэманстравання.

У экспазіцыю праекта ўваходзяць малюнкі, асобныя аб’екты, кінастужка і дзве арганічныя інсталяцыі.

Aljoscha нарадзіўся ў 1974 годзе ў Глухаве (Украіна). У 2006 годзе скончыў навучанне ў міжнароднай летняй Акадэміі выяўленчых мастацтваў ў Зальцбургу (Аўстрыя).  З 2008 года стаўся актыўным удзельнікам міжнародных  выставачных праектаў  у Іспаніі, Італіі, Аўстрыі, Нямеччыне. Пераможца конкурса  XXXV Premio Bancaja  ў намінацыі “Скульптура” (Іспанія),  прызёр праекта Schlosspark 2009 (Нямеччына).
Жыве і працуе ў Дюсельдорфе, Нямеччына.

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” радая запрасіць Вас на сустрэчу з мастаком, якая адбудзецца 3 сакавіка а 17.00 і адкрыццё праекта а 19.00
па адрасе: Мінск, Незалежнасці 37А. Уваход вольны

Кошт квітка на выставу: 20.000

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат