Пра курсы
ГАРАДЫ :


21.03.2017
Мама Му вяртаецца

22-24 сакавіка 2017 года Пасольства Швецыі пры падтрымцы Савета паўночных краін ладзіць у Мінску цыкл сустрэч  з выбітнай дзіцячай пісьменніцай Юяй Вісландэр, аўтаркай сусветна вядомай серыі казак пра Маму Му і Крумкача.

mamamu

Падчас сустрэчаў шведская пісьменніца пазнаёміць маленькіх чытачоў з чарговай кніжкай «Хутчэй, Мама Му!», якая пабачыла свет па-беларуску дзякуючы супольным намаганням перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч і выдавецтва «Логвінаў».  Падарункам для дзетак стане таксама выступ лялечнага тэатрыка  «Лямцавая батлейка», які прапануе сваю версію новай кніжкі пра прыгоды незвычайнай каровы і яе вясёлага сябра крумкача. Завершыць мерапрыемства невялічкі майстар-клас, на якім дзеткі самі зробяць сувенірчык на памяць пра цікавае знаёмства. Напрыканцы кожны, хто пажадае, зможа ўзяць аўтограф у Юі Вісландэр і сфатаграфавацца з яе цудоўнымі персанажамі.

У рамках візіту шведскай пісьменніцы адбудзецца таксама сустрэча-размова на тэму «Як напісаць дзіцячую кнігу?», у якой возьмуць удзел Юя Вісландэр і паэтка і перакладчыца  Вольга Гапеева. Да размовы запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца якаснай дзіцячай літаратурай.

Расклад мерапрыемстваў:

22 сакавіка ў 17.00  — сустрэча з журналістамі ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна (вул. Гікала, 4)

22 сакавіка ў 18.00 – Сустрэча Юі Вісландэр з чытачамі і прэзентацыя новай кнігі «Хутчэй, Мама Му!», выступ ”Лямцавай батлейкі” з аднайменным спектаклем у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна (вул. Гікала, 4).

23 сакавіка ў 18.00 – Сустрэча-размова з Юяй Вісландэр на тэму «Як напісаць дзіцячую кнігу?» у кнігарні «ЛогвінаЎ». Мадэратар Вольга Гапеева. Уваход вольны. (пр-т Незалежнасці, 37 а)

24 сакавіка ў 19.00 – Прэзентацыя новай кнігі Юі Вісландэр «Хутчэй, Мама Му!» у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Выступ «Лямцавай батлейкі». (пр-т Незалежнасці, 37 а).


Юя Вісландэр – вядомая шведская дзіцячая пісьменніца, сябра Шведскай дзіцячай акадэміі. Яе кнігі пра Маму Му і Крумкача былі перакладзеныя больш чым на 30 моваў свету.  У 2012 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» распачала друкаваць па-беларуску серыю кніг пра Маму Му. Першай выйшла кніга «Мама Му чытае», а ў 2013-2014 гадах свет пабачылі яшчэ тры яе кніжкі:  «Мама Му прыбірае», «Мама Му будуе дамок» і «Мама Му, Крумкач і Каляды». У выдавецтве «Логвінаў» у 2015 выйшла пятая кніга «Мама Му ў басейне». Цяпер  рыхтуецца да друку шостая кніга «Хутчэй, Мама Му!» якая мусіць з’явіцца да прыезду Юі Вісландэр у Беларусь. Дарэчы, беларускія чытачы ўжо раней мелі магчымасць пазнаёміцца з кнігамі шведскай пісьменніцы «Малы і мядзведзік» і «Малы і Білан» па-беларуску.

«Лямцавая батлейка» – лялечны тэатрык Веранікі Фаміной, персанажы якога зробленыя ў традыцыйнай для Беларусі тэхніцы валяння з экалагічнага матэрыялу – воўны. Гісторыя тэатрыка цесна звязана з гісторыяй серыі кніжак пра Маму Му. Першы спектакль «Мама Му чытае» адбыўся разам з прэзентацыяй аднайменнай кніжкі. За тры гады «Лямцавая батлейка» пацвердзіла свой фармат партатыўнага вандроўнага тэатра. Дзякуючы падтрымцы Пасольства Швецыі спектакль пабачылі дзеткі па ўсей Беларусі: у вялікіх гарадах і маленькіх весках, у дзіцячых прытулках і школах, у садках і бібліятэках.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат